29.12.2011 Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргу Андрэя Падаляка
Сёння, 29 снежня, Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргу бабруйскага актывіста “Моладзі БНФ” Андрэя Падаляка.
Падчас судовага пасяджэння суддзя Вайцехоўская зачытала скаргу, задала пытанні, пасля чаго пакінула рашэнне Ленінскага раённага суду ў сіле.
Андрэй Падаляк кажа, што вырак суду несправядлівы.