31.07.2012 Падтрымайце Алеся Бяляцкага 4 жніўня!
Праваабарончы цэнтр “Вясна” звяртаецца да калегаў, прадстаўнікоў міжнародных і беларускіх праваабарончых арганізацый, з заклікам правесці 4 жніўня, у Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі, акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага - старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), які быў арыштаваны 4 жніўня 2011 г. і асуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі за актыўню праваабарончую дзейнасць.