Навіны за Жнівень 2015
24.08.2015 Праваабарончы цэнтр “Вясна” вітае вызваленне шасці палітычных зняволеных і заклікае ўлады да наступных крокаў, скіраваных на сістэмныя змены ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Заява
Адсутнасць крокаў, скіраваных на сістэмныя змены ў галіне абароны правоў чалавека ў краіне, пакідаюць магчымасць ажыццяўлення крымінальнага пераследу па палітычных матывах.
22.08.2015 ПЦ «Вясна» вітае вызваленне палітвязняў і заклікае ўлады да наступных крокаў па паляпшэнні сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Праваабарончы цэнтр “Вясна” вітае вызваленне палітычных вязняў – Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі і Юрыя Рубцова, і заклікае беларускія ўлады да наступных крокаў, скіраваных на паляпшэнне сітуацыі ў галіне асноўных грамадзянскіх і палітычных правоў, заявіў намеснік старшыні арганізацыі Валянцін Стэфановіч.