Відэа

Архіў

Жнівень 2019
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Затрыманыя ўдзельнікі “маўклівых акцый” абскардзяць свае затрыманні ў абласным судзе

19.07.2011

Сярод тых, хто накіраваў свае скаргі ў Магілёўскі абласны суд - праваабаронца Барыс Бухель, журналісты Алесь Асіпцоў, Аліна Скрэбунова, Ганна Ільіна, грамадскія актывісты Алег Дзьячкоў, Валянцін Лабачоў, а таксама Аляксандр Сімановіч і Яраслаў Ялавы.

Праваабронца Барыс Бухель адзначае, што не ўсе затрыманыя, хто быў пакараны штрафамі і адміністрацыйным арыштам, вырашылі дамагацца праўды ў абласным суддзе. “Людзі працягваюць баяцца. Некаторыя баяцца, што ім не працягнуць працоўны кантракт, іншыя баяцца быць выкінутымі з універсітэтаў за ўдзел у “маўклівых акцыях”. Тым не менш, тыя, хто падалі скаргі ў абласны суд, будуць дамагацца адмены незаконнага прысуду”, - гаворыць праваабаронца Б.Бухель. Нагадаем, што падчас “маўклівых акцый” пратэста ў Магілёве 3 і 6 ліпеня было затрымана 20 чалавек. Усе яны былі асуджаны судом Ленінскага раёна і атрымалі розныя прысуды – папярэджанні, штрафы і адміністрацыйныя арышты. Двое з удзельнікаў акцый (Валянцін Лабачоў і Аляксандр Цалюк) страцілі працу.