Відэа

Архіў

Жнівень 2019
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

У Магілёве распачаўся збор подпісаў за ўсталяванне новых дарожных знакаў

19.07.2011

Новыя знакі павінны засцерагаць жыхароў Беларусі ад адміністрацыйных правапарушэнняў падчас удзелу ў “маўклівых акцыях” пратэсту.

Актывісты прапануюць усталяваць знакі  “Забаронена пляскаць у ладкі” і “Пляскаць у ладкі дазваляецца”.

Ініцыятыва належыць сябрам ствараемага Магілёўскага цэнтра стратэгічнага развіцця “Імпульс”.

Лідэр цэнтра Ігар Барысаў адзачае, што ўжо пад такім зваротам паставіла подпісы некалькі дзесяткаў магілёўцаў.

“Наша ініцыятыва прыйшлася да месца і звязаны з тым, што ў краіне каля 2000 затрыманых за плясканне ў ладкі, - кажа І.Барысаў, - Людзі дагэтуль жылі сабе і не ведалі, што звычайнае на першы погляд дзеянне можа выклікаць такую неадэкватную рэакцыю праваахоўных органаў. Калі нашу ініцыятыву падтрымаюць, то людзі хоць будуць ведаць пра тое, дзе можна пляскаць у ладкі, а дзе - не, і калі нельга, то якія за гэта пагражаюць наступствы”.

Сабраныя подпісы актывісты хочуць накіраваць на разгляд у Адміністрацыю Прэзідэнта, Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнагат Сходу і Міністэрства Ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

“Хочацца атрымаць ад гэтых структураў адказы па сутнасці, каб выкрыць абсурднасць існуючай сітуацыі”, - гаворыць І.Барысаў.