Відэа

Архіў

Жнівень 2019
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Чарговая "маўклівая акцыя" адбылася ў Магілёве

20.07.2011 Тэгі: акцыі
Міліцыянты не давалі людзям прайсьці ў сквер
Міліцыянты не давалі людзям прайсьці ў сквер

Чарговая "маўклівая акцыя пратэсту" адбылася на плошчы Леніна ў Магілёве. Абыйшлося без затрыманняў. У чарговы раз міліцыя ачапіла і плошчу Леніна, і сквер насупраць яе, дзе падобныя акцыі адбываліся раней. Гэтым разам супрацоўнікі міліцыі былі пільныя і не прапускалі туды амаль нікога. Натоўп людзей колькасьцю да 150 чалавек сабраўся на прапынку насупраць БРУ, што побач са скверам. Праз паўгадзіны людзі разышліся. Невядомыя людзі цягам акцыі раздавалі прапагандысцкія ўлёткі, зьмест якіх накіраваны на "папярэджаньне правапарушэньняў". Па нашых зьвестках, па заканчэньні акцыі была спроба затрымаць праваабаронцу Валадара Цурпанава, але яму ўдалося пазьбегнуць затрыманьня.