Відэа

Архіў

Чэрвень 2019
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Знакавае рашэнне ААН: зняволенне Алеся Бяляцкага прызнана адвольным, ААН патрабуе яго вызвалення і выплаты кампенсацыі

21.12.2012

Парыж-Жэнева, 21 снежня 2012 г. У ходзе 64 сесіі Рабочая група ААН па адвольных затрыманнях (WGAD) вынесла рашэнне A/HRC/WGAD/2012/39, апублікаванае 23 лістапада, у якім сцвярджаецца, што заключэнне Алеся Бяляцкага, старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) адвольнае і «супярэчыць артыкулу 20, параграф 1, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека [UDHR] і артыкулу 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (ICCPR)». WGAD падкрэсліла, што «выхадам з сітуацыі з'яўляецца вызваленне спадара Бяляцкага і прадастаўленне яму законнага права на кампенсацыю ў адпаведнасці з артыкулам 9, параграф 5, ICCPR». Рашэнне Рабочай групы ААН прынятае па выніках паведамлення, адпраўленага Абсерваторыяй па абароне правоў праваабаронцаў WGAD 2 красавік 2012 года і аспрэчвае законнасць заключэння г-на Бяляцкага.

У сваім рашэнні Рабочая група ААН па адвольных затрыманнях падкрэсліла, што «як паказвае крыніца паведамлення, цэнтральным у гэтай справе з'яўляецца заява спадара Бяляцкага аб тым, што сродкі, атрыманыя на замежны банкаўскі рахунак, былі часткай сістэмы фінансавання няўрадавай арганізацыі "Вясна", якой урад адмовіў ў рэгістрацыі і якую ён спрабаваў знішчыць”. Як адзначыла Працоўная група, «крымінальная адказнасць не можа паходзіць з першаснага рашэння ўрада адмовіць НДА "Вясна" ў рэгістрацыі і спробы распусціць яе, што само ў сабе з'яўлялася парушэннем артыкула 20, параграфа 1, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і артыкула 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах».
Далей Рабочая група ААН па адвольных затрыманнях падкрэсліла, што «крымінальнае заканадаўства Беларусі, прымененае  ў справе спадара Бяляцкага, не ўключае праваабарончую дзейнасць у спіс заняткаў, якія падлягаюць вызваленню ад падаткаў", у той час як дзяржавы-ўдзельніцы Пакта маюць «не толькі негатыўныя абавязацельствы не ўмешвацца ў стварэнне асацыяцый або іх дзейнасць, але і пазітыўныя абавязацельствы па прыняцці мер [...] для спрыяння працы асацыяцый, дзякуючы дзяржаўнаму фінансаванню або вызваленні ад падаткаў сродкаў, што атрымліваюцца з-за мяжы.»
Працоўная група таксама заявіла што «пошук крыніц фінансавання, які быў зроблены спадаром Бяляцкім, каб забяспечыць само існаванне і працяг дзейнасці "Вясны"знаходзіцца ў адпаведнасці з [...] артыкулам 20, параграф 1 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і артыкулам 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах» і заключыла, што «становішча крымінальнага заканадаўства, якое прымяняецца ў справе Бяляцкага, не ўлічвалі вышэйзгаданыя міжнародныя стандарты» і што, адпаведна, Беларусь парушыла свае міжнародныя абавязацельствы.
Такім чынам, Рабочая група ААН па адвольных затрыманнях пастанавіла, што заключэнне спадара  Бяляцкага было адвольным і з'явілася вынікам ажыццяўлення ім універсальна прызнаных правоў чалавека, а адпаведна, што яно падпадае пад катэгорыю II адвольных заключэння, у адпаведнасці з тыпалогіяй, прынятай Рабочай групай ( калі пазбаўленне волі становіцца вынікам ажыццяўлення правоў і свабод, гарантаваных артыкуламі 7, 13, 14, 18, 19, 20 і 21 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і артыкуламі 12, 18, 19, 21, 22, 25, 26 і 27 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах).
 
Рабочая група ААН па адвольных затрыманнях дадала, што «ў выпадку паведамленняў аб парушэнні правоў чалавека [...], у тым ліку праследаваннях [...], ўлады абавязаны правесці расследаванне, і следства павінна быць незалежным, як на інстытуцыянальным узроўні, так і на практыцы, і хуткім». Група падкрэсліла, што «ў дадзеным выпадку не было зроблена ніякіх мер для правядзення падобнага расследавання».
«Рашэнне Рабочай групы ААН - гэта знакавая перамога, так як яно прызнае, што заключэнне Алеся Бяляцкага адвольнае з пункту гледжання міжнароднага права, і падкрэслівае права на фінансаванне незалежных НДА», - заявіла сёння прэзідэнт FIDH Суэр Бэльхасэн. «Алесь Бяляцкі павінен быць неадкладна вызвалены, і ганенні супраць" Вясны" і іншых праваабаронцаў павінны быць спынены», - дадала яна.
 
На думку генеральнага сакратара ОMCT Джэральда Стэйброка, «неабходна дамагацца, каб гэта рашэнне прывяло да паляпшэння сітуацыі праваабаронцаў і НДА ў Беларусі і ў іншых краінах».

Крыніца: Праваабарончы цэнтр "Вясна"