Відэа

Архіў

Жнівень 2019
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Патлумачыць сэнс словаў “казёл” і “вашывы” міністр інфармацыі параіў ў інстытуце мовы і літаратуры

25.07.2011
Аляксей Паўлоўскі
Аляксей Паўлоўскі

Грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі атрымаў адказ ад міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага.

У лісце гаворыцца, што Міністэрства інфармацыі займаецца выключна кантролем за адпавяданнем заканадаўству Рэспублікі Беларусь сродкаў масавай інфармацыі і тлумачэнне такіх выказванняў не ўваходзіць у яго кампетэнцыю.

Міністр адзначыў, што даць тлумачэнне лінгвістычнага характару словам “казёл” і “вашывасць” можа Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Аляксей Паўлоўскі адзначае, што ён ужо звярнуўся ў гэты інстытут з просьбай патлумачыць паняцці “казёл” і “вашывасць”.

“Акрамя гэтага я звярнуўся да кіраўніка праўладнага саюза пісьменнікаў Мікалая Чаргінца і галоўнага ідэолага Беларусі з просьбай даць адказ на гэтае пытанне, а таксама ацэнку таго, ці прыдатны гэтыя словы ва ўзаемаадносінах простых людзей з прэзідэнтам Беларусі”, - гаворыць грамадскі актывіст.

“Калі галоўныя пісьменнік Беларусі і ідэолаг не здолеюць адказаць на гэтае пытанне, то буду ставіць пытанне аб адпавяданні іх сваім службовым пасадам. Калі інстытут мовы і літаратуры пры акадэміі навук прызнае, што гэтыя словы з’яўляюцца абразамі, то буду патрабаваць, каб прэзідэнта прыцягнулі да адказнасці за такія выказванні па законе”, - адзначае Аляксей Паўлоўскі.

Актывіст кажа, што з-за такіх неабдуманных выказванняў Аляксандра Лукашэнкі псуецца імідж краіны сярод суседзяў і гэта не спрыяе яе эканамічнаму росту.

Нагадаем, што падчас аднаго са сваім выступаў прэзідэнт Беларусі назваў чыноўніка Еўрасаюза Баррозу “казлом”, а кіраўніцтва Ўкраіны “вашывым”. Пасля гэтага Аляксей Паўлоўскі звярнуўся ў мінінфармацыі з просьбай патлумачыць сэнс гэтых словаў і высветліць прыдатнасць іх ужывання ва ўзаемаадносінах простых людзей з прэзідэнтам Беларусі.