Відэа

Архіў

Жнівень 2019
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Дык як Дашкевічу «сядзіцца» ў Горках?

26.07.2011
Крыніца: Horki.info
Зміцер Дашкевіч. Фота Радыё Свабода
Зміцер Дашкевіч. Фота Радыё Свабода

Сёння рэдактарка газеты «УзГорак» Галіна Будная спрабавала высветліць, у якіх умовах у горацкай калоніі адбывае пакаранне апазіцыйны маладзёвы лідар Зміцер Дашкевіч.

Апошнім часам у Інтэрнэце з’явілася нямала інфармацыі, паводле якой Зміцер Дашкевіч патрапляе ў Горках у ІК-9 у «непрыемныя гісторыі». Так паводле Радыё «Свабода» да кіраўніка «Маладога Фронту» не пусцілі адваката. У яго нават не ўзялі заяўку на сустрэчу з падабаронным і не далі пісьмовага тлумачэння адмовы.

Пазней «Еўрапейскае радыё для Беларусі» перадала, што Дашкевіч атрымаў аж два дысцыплінарныя спагнанні і цяпер лічыцца «злосным парушальнікам». Яму скарацілі з 200 да 35 тысяч на месяц суму, на якую ён можа атаварвацца ў турэмнай краме.

Паводле прэс-службы «Маладога Фронту», лідара гэтай арганізацыі кінулі ў карцар ажно на дзень нараджэння.

Для высвятлення гэтых абставінаў рэдактарка «УзГорка» Галіна Будная накіравалася сёння ў горацкую калонію. Аднак у ІК-9 адмовіліся каментаваць умовы ўтрымання зняволеных, бо трэба дазвол з боку Дэпартамента выканання пакаранняў.

Такім чынам пакуль няма магчымасці пацвердзіць ці абвергнуць інфармацыю пра тое, у якіх умовах знаходзіцца Зміцер Дашкевіч і ці ўжываюцца да яго нейкія неабгрунтаваныя пакаранні.

А тым часам на сайце «Маладога Фронту» з’явілася новая інфармацыя. Паводле яе маладзёвы апазіцыйны лідар ізноў падпаў у калоніі пад пакаранне. Таксама на сайце апісаныя ўмовы, у якіх знаходзіцца Дашкевіч. Гэта ўмовы – строгага рэжыму, хоць арыштант асуджаны на два гады агульнага рэжыму. Замест належных дзвюх гадзін прагулак вязень мае толькі 30 хвілін. Дашкевіч ужо пазбаўлены харчовых перадач на тры месяцы – гаворыцца на сайце «Маладога Фронту».