Відэа

Архіў

Жнівень 2019
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Колькасць судовых справаў на Магілёўшчыне павялічылася

29.07.2011

Судовая статыстыка за першае паўгоддзе 2011 г.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года грамадзянскіх справаў паболела на 1439 (6,8%), адміністрацыйных на 3 679 (16%).

Усяго ж за першыя паўгады ў вытворчасці судоў знаходзілася 4 601 крымінальная, 26 105 грамадзянскіх і 26 676 адміністрацыйных правапарушэнняў.

Тым часам зніжэнне колькасці справаў назіраецца толькі сярод крымінальных. Іх знізілася на 117 (2,9%).

За першыя паўгады працы судоў ім паступіла 156 082 выканаўчых дакументаў, што на 13 842 (9,7%) больш, чым у мінулым годзе.

На пачатак 2011 года ў вытворчасці судоў знаходзілася 203 524 выканаўчых дакументы, што на 16 403 (8,8%) больш у параўнанні з 2010 годам.

Падлягала спагнаць 4 160 843 тыс. рублёў. Спагнана 1 млрд 848 млн. 315 ты. руб, альбо 44,42% ад агульнай сумы спагнання. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году колькасць спагнаных сродкаў павялічылася на 3,94%.

За кошт кампенсацыі стратаў, якія былі здзейснены злачынцамі дзяржаўнай маёмасці падлягала спагнанню 2 234 995 тыс.руб. Спагнана 700 388 тыс. руб, альбо 31,34%. Гэты паказчык у параўнанні з 2010 годам узрос на 7,5%.