Відэа

Архіў

Кастрычнік 2019
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Прызначана дата касацыйнага разгляду справы аб распаўсюдзе “Магілёўскага Выбару”

12.04.2013 Тэгі: суд
Крыніца: ПЦ "Вясна"

25 красавіка ў 9-30 у Магілёўскім абласным судзе будзе разгледжана скарга жыхара вёскі Лебедзянка Валерыя Вусіка на рашэнне суда Бялыніцкага раёна, які пакараў грамадскага актывіста штрафам у памеры 5 000 000 рублёў нібыта за паклёп і за распаўсюд газеты “Магілёўскі Выбар”.

Адпаведную позву з Магілёўскага абласнога суда Валерый Вусік атрымаў 12 красавіка.

“Сёння я атрымаў позву з абласнога суда, што разгляд маёй скаргі на рашэнне суда Бялыніцкага раёна аб пакаранні мяне штравам у 5 000 000 рублёў нібыта за паклёп і за распаўсюд газеты “Магілёўскі Выбар” адбудзецца 25 красавіка ў 9-30, - кажа Валерый Вусік. - Разам з маім адвакатам і праваабаронцам Барысам Бухелем мы рыхтуемся да гэтага судовага паседжання. Па парадзе праваабаронцаў я ўзяў даведкі з СВК “Лебедзянка” і Лебедзянкаўскага сельсавета, які паказваюць, што я не адзін год быў членам праўлення СВК, старшынёй таварысцкага суда, пяць гадоў, пакуль дазваляла здароўе, з’яўляўся старастам вёскі Лебедзянка. Землякі аказвалі мне давер і на канкурэнтнай аснове выбіралі мяне дэпутатам мясцовых Саветаў розных узроўняў. Ну а зараз бялыніцкія чыноўнікі і міліцыянеры спрабуюць зрабіць мяне паклёпнікам і хуліганам.

Я спадзяюся, што Магілёўскі абласны суд разбярэцца ў існуючай сітуацыі, адменіць пастанову суда Бялыніцкага раёна і спыніць справу, бо ніякіх правапарушэнняў з майго боку проста не было”.