Відэа

Архіў

Кастрычнік 2019
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

У Магілёўскім раёне незаконна перададзеная ў арэнду зямля застаецца за фермерам

17.04.2013 Тэгі: суд
Дзмітрый Яўстратаў
Дзмітрый Яўстратаў

11 красавіка суд Ленінскага раёна Магілёва адмовіўся накласці забарону на карыстанне 12,97 га зямлі, якая знаходзіцца ў пажыццёвай арэндзе ў мясцовага фермера Юрыя Коршунава.

Пра гэта паведаміў жыхар вёскі Нядашава-2 Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Дзмітрый Яўстратаў, які атрымаў на рукі вызначэнне суда.

“Я выйграў суд у Магілёўскім абласным суддзе. Ён датычыўся таго, што адбылася перадача зямлі райвыканкамам фермеру без уліку грамадскай думкі мясцовых жыхароў. Па рашэнню абласнога суда справа аказалася падсудная раённаму суду, бо тут закранаюцца законныя інтарэсы грамадзян. Адразу пасля гэтага я напісаў заяву ў суд Ленінскага раёна горада аб тым, каб да таго моманту, пакуль не скончацца судовая цяжба паміж мной і фермерам Юрыем Коршунавым была накладзена забарона на карыстанне гэтай зямлёй”, - гаворыць Дзмітрый Яўстратаў.

Суддзя Алена Дыбленка, разгледзела матэрыялы грамадзянскай справы і прыйшла да высновы, што выкананне рашэння аб адабранні дзялянкі прыпыняецца ў выпадку абскарджвання яго землекарыстальнікам, у якога дзялянка адбіраецца.

У сувязі з тым, што рашэннем Маграйвыканкама дзялянка ў Дзмітрыя Яўстратава не адбіралася і ён не з’яўляецца землекарыстальнікам спрэчнай дзялянкі, то, пры такіх абставінах суд прыйшоў да высновы, што адсутнічаюць падставы каб задаволіць пазоў вяскоўца.

Нагадаем, што 1 красавіка 2013 Магілёўскі абласны суд адмяніў пастанову суда Ленінскага раёна Магілёва аб непадсуднасці справы па факту перадачы Магілёўскім райвыканкамам зямлі агульнага карыстання ў пажыццёвую арэнду мясцоваму фермеру. Справа напраўлена на новы разгляд новаму суддзе ў суд Ленінскага раёна Магілёва.