Відэа

Архіў

Кастрычнік 2018
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Андрэй Курэйчык: “Я не веру, што смяротнае пакаранне пазбавіць нас ад злачыннасці” (Відэа)

25.04.2013 Тэгі: відэа
Андрэй Курэйчык
Андрэй Курэйчык

Вядомы беларускі і расейскі сцэнарыст і актор Андрэй Курэйчык падпісаў Петыцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.

“Я падпісаў петыцыю супраць смяротнага пакарання, паколькі не веру, што гэта пазбавіць нас ад злачыннасці, не веру, што гэта з’яўляецца цывілізаваным метадам пакарання злачынцаў. Я не веру, што ва ўмовах беларускай прававой сістэмы можна пазбегнуць фатальных памылак.  Мы павінны быць гуманнымі і цывілізаванымі. Менавіта таму я і падпісаў гэтыю петыцыю”, - так пракаментаваў сваё рашэнне Андрэй Курэйчык.

У межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” праходзіць збор подпісаў за адмену смяротнай кары. Амаль 15 тысяч чалавек зрабілі свой выбар. Сярод тых, хто выказаўся супраць варварскага пазбаўлення жыцця ад імя дзяржавы – вядомыя літаратары, акторы, музыканты, грамадскія і палітычные дзеячы: Аляксандр Надсан, Святлана Алексіевіч, Адам Глобус, Зміцер Вайцюшкевіч, Уладзімір Пугач, Лявон Вольскі,  Жанна Літвіна, намеснік міністра замежных спраў Вялікабрытаніі, Джэрэмі Браўн, сусветныя зоркі Стынг і Ларын, а таксама тысячы іншых вядомых асоб.

Крыніца: Праваабарончы цэнтр "Вясна"