Відэа

Архіў

Чэрвень 2019
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Магілёўскім актывістам АГП адмоўлена ў правядзенні пікета памяці генерала Захаранкі

25.04.2013 Тэгі: акцыі
Крыніца: ПЦ "Вясна"

Афіцыйна магілёўскі гарвыканкам патлумачыў адмову ў правядзенні масавага мерапрыемства тым, што заяўка пададзена на нявызначанае ўладамі месца.

Нагадаем, што актывісты Аб’яднанай Грамадзянскай партыі хацелі правесці пікет у цэнтры горада каля будынка Магілёўскага абласнога дыягнастычнага цэнтра 7-га траўня з нагоды чатырнаццатай гадавіна знікнення палітыка і генерала Юрыя Захаранкі.

1 сакавіка на гэтым месцы праводзілі свой пікет актывісты БРСМ. Натуральна, што ніякага афіцыйнага дазволу на яго правядзенне не было.

Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў кажа, што адмова ў правядзенні пікета будзе абскарджана ў судзе.

“У бліжэйшы час мы звернемся ў суд. Мы незадаволены тым, што закон у нашай краіне дзейнічае неаднолькава для ўсіх. Канстытуцыя Беларусі гарантуе ўсім грамадзян і палітычным партыям роўныя правы, аднак на самой справе закон дзейнічае толькі для некаторых – астатнім можна ўсё”, - гаворыць Уладзімір Шанцаў.

Нагадаем, што ў Магілёве існуе толькі адно месца для правядзення масавых мерапрыемстваў. Гэта стадыён “Хімік”, які размешчаны па вуліцы Чалюскінцаў і знаходзіцца ў пустынным месцы на самым ускрайку горада.