Відэа

Архіў

Верасень 2019
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

У Магілёве плануецца мітынг супраць расійскіх авіябаз

25.07.2013 Тэгі: акцыі
Крыніца: ПЦ "Вясна"
Уладзімір Шанцаў. Фота Радыё Свабода
Уладзімір Шанцаў. Фота Радыё Свабода

24 ліпеня старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў падаў заяўку ў гарвыканкам на правядзенне 18 жніўня мітынга і шэсця супраць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскіх авіябаз.

Палітык перакананы, што Беларусь мусіць быць нейтральнай краінай, як тое прапісана ў артыкуле 18 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, аднак наяўнасць у краіне расійскіх ваенных баз і жаданне кіраўніцтва краіны дазволіць размяшчэнне новых парушае гэты канстытуцыйны прынцып.

“Нас з экранаў тэлевізараў пастаянна палохаюць нейкімі пагрозамі з боку Захаду, што вакол нас адны ворагі і шпіёны. Няўжо нашы суседзі – Літва, Польшча, Латвія ці Украіна рыхтуюцца да вайны з намі? Усё гэта поўная лухта. Гэта спроба апраўдаць наяўнасць гэтых баз на тэрыторыі Беларусі, каб атрымаць нейкія палёгкі і датацыі з боку Крамля”, - кажа Уладзімір Шанцаў.

Палітык перакананы, што наяўнасць на тэрыторыі краіны замежных расійскіх баз робіць аўтаматычна Беларусь мішэнню, а празмерная аварыйнасць у расійскім войску ставіць пад пагрозу жыцці простых беларусаў, якія жывуць у ваколіцах.

“На думку расійскіх спецыялістаў, аварыйнасць у расійскім войску ў два разы вышэйшая, чым у вядучых дзяржаў свету. Мы з’яўляемся частымі відавочцамі таго, як рвуцца снарады на складах у розных частках Расіі і ад гэтага гінуць людзі. Мы хочам, каб такога ў нас не было”, - гаворыць Шанцаў.

Трэба адзначыць, што пад заявай на мітынг і шэсце падпісаліся таксама сем мясцовых грамадска-палітычных актывістаў. У выніку дазволу мітынг мусіць прайсці на стадыёне “Хімік”, які размешчаны на ўскрайку горада, а шэсце мусіць адбыцца ўздоўж вуліцы Чалюскінцаў да ўзгаданага стадыёна.