Відэа

Архіў

Верасень 2019
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Затрыманага ў Магілёве журналіста Алеся Асіпцова адпусцілі

20.08.2013 Тэгі: затрыманні
Крыніца: ПЦ "Вясна"
Алесь Асіпцоў
Алесь Асіпцоў

Сёння, 20 жніўня, каля прахадной завода “Магілёўхімвалакно” быў затрыманы карэспандэнт незалежнай кампаніі навін “БелаПАН” Алесь Асіпцоў.

Журналіст, знаходзіўся на прылягаючай да прадпрыемства тэрыторыі дзе праводзіў апытанне з нагоды памераў заробкаў на прадпрыемстве.

“Гэта не спадабалася ахове прадпрыемства, якая вырашыла мяне затрымаць, - гаворыць Алесь Асіпцоў, - яны паведамілі мне, што тэрыторыя, дзе я знаходзіўся, належыць прадпрыемству, і сваё месца знаходжанне там трэба ўзгадняць. Яны выклікалі міліцыю. Міліцыянты ўзялі ў мяне пісьмовае тлумачэнне аб тым, што я тут рабіў, пасля чаго адпусцілі на волю”.

Нагадаем, што раней Алесь Асіпцоў за сваю прафесійную дзейнасць неаднаразова затрымліваўся і некалькі разоў асуджаўся на суткі зняволення.