Відэа

Архіў

Студзень 2018
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Дамовы ААН па правах чалавека, ратыфікаваныя Рэспублікай Беларусь

07.12.2012

Дамовы ААН па правах чалавека, ратыфікаваныя Рэспублікай Беларусь (у дужках паказаны год ратыфікацыі):

Канвенцыя аб папярэджанні злачынства генацыда і пакаранні за яго (1954 г.)
Міжнародная канвенцыя аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі (1969 г.)
Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах (1973 г.)
Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах (1973 г.)
Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (1992 г.)
Канвенцыя аб неўжывальнасці тэрміна даўнасці да вайсковых злачынстваў і злачынстваў супраць чалавецтва (1969 г.)
Міжнародная канвенцыя аб спыненні злачынства апартэіда і пакаранні за яго (1975 г.)
Канвенцыя аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (1980 г.)
Факультатыўны пратакол да Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (2003 г.)
Канвенцыя супраць катаванняў і іншых жорсткіх, нялюдскіх або прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання (1987 г.)
Міжнародная канвенцыя супраць апартэіду ў спорце (1987 г.)
Канвенцыя аб правах дзіцяці (1990 г.)
Факультатыўны пратакол да Канвенцыі аб правах дзіцяці аб уцягванні дзяцей ва ўзброеныя канфлікты (2005 г.)
Факультатыўны пратакол да Канвенцыі аб правах дзіцяці па продажы дзяцей, прастытуцыі дзяцей і дзіцячай парнаграфіі (2001 г.)
Канвенцыя аб статусе ўцекачоў (2001 г.)
Пратакол, датычны статуса ўцекачоў (2001)
Канвенцыя аб барацьбе з гандлем людзьмі і з эксплуатацыяй прастытуцыі трэцімі асобамі (1956)
Канвенцыя аб палітычных правах жанчын (1954)
Канвенцыя аб рабстве (1956 г.)
Дадатковая канвенцыя аб скасаванні рабства, гандлю нявольнікамі і інстытутаў ды звычаяў, падобных на нявольніцтва (1957)
Канвенцыя аб свабодзе асацыяцыі і абароне права на арганізацыю (1956 г.)

Азнаёміцца з ўсімі дэкларацыямі, канвенцыямі і дамовамі ААН па правах чалавека можна тут.

 

Крыніца: ААН у Беларусі