Відэа

Архіў

Чэрвень 2019
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

У Бабруйску будуць збіраць сведчанні сталінскіх рэпрэсій

29.10.2013 Тэгі: акцыі
Крыніца: ПЦ "Вясна"

На вечарыне, якая прайшла ў Бабруйску, узгадалі рэпрэсаваных творцаў, расстраляных ў сутарэннях турмы НКУС у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

Як і планавалася, на мерапрыемстве прагучалі урыўкі з успамінаў рэпрэсаванага пісьменніка Сяргея Грахоўскага. Былі названыя імёны усіх загінулых у расстрэльную ноч: арганізатарка вечарыны Вольга Піманава скарысталася спісам, складзеным даследчыкам Леанідам Мараковым. Ахвяраў рэпрэсій ушанавалі хвілінай маўчання.

Напрыканцы мерапрыемства Вольга Піманава агучыла прапанову распачаць збор сведчанняў тагачасных рэпрэсій, і зладзіць у офісе АГП невялікі музей. Было вырашана звярнуцца ў гарвыканкам, каб даведацца пра лёс экспазіцыі Музея сталінскіх ахвяр, які калісці быў створаны ў Бабруйску Ганнай Бакач, і гвалтоўна зачынены.

Таксама, па традыцыі, бабруйскія актывісты ўсклалі кветкі і запалілі свечкі ля помніка Ахвярам неабаснаваных рэпрэсій.