Відэа

Архіў

Сьнежань 2018
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Стан 9 палітвязняў крытычны, свабода яшчэ 32 актывістаў сур'ёзна абмежавана

29.10.2013 Тэгі: палітвязні

FIDH і ПЦ "Вясна" выступілі з сумеснай заявай пра ўмовы ўтрымання палітвязняў у Беларусі , а таксама пра абмежаванне волі актывістаў - пасля вызвалення не была пагашаная судзімасць, усталяваны прэвентыўны нагляд , актывісты былі пастаўлены на прафілактычны ўлік.

9 чалавек, якія знаходзяцца ў зняволенні па палітычных матывах, увесь час падвяргаюцца пакаранням, рэзка пагаршаюцца і без таго нялёгкія рэжымы іх утрымання, якія абмяжоўваюць іх сродкі да існавання, якасць харчавання і медыцынскай дапамогі.

Пазбаўленне спатканняў са сваякамі, абмежаванне карэспандэнцыі і пастаянны ціск з мэтай атрымання просьбы аб памілаванні, дапаўняюць фізічныя выпрабаванні псіхалагічнымі, набліжаючы ўмовы ўтрымання да жорсткага і зневажальнага чалавечую годнасць абыходжання.

FIDH і ПЦ "Вясна" звяртаюць увагу, што акрамя 9 палітычных зняволеных, свабода шэрагу грамадзян Беларусі, якія не знаходзяцца ў месцах зняволення, цяпер сур'ёзна абмежавана з прычыны іх асуджэння або пераследу па палітычна матываваных крымінальных справах. Гэта датычыцца 32 чалавек (на момант публікацыі).

Крыніца: Праваабарончы цэнтр "Вясна"