Відэа

Архіў

Кастрычнік 2019
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Мікалай Статкевіч патэлефанаваў родным

21.12.2013 Тэгі: палітвязні
Крыніца: statkevich.org

Сёння, 21 снежня, Мікалай Статкевіч патэлефанаваў родным з турмы. Аб гэтым паведаміла яго жонка - Марына Адамовіч.

"Гэта быў вельмі кароткі званок - не болей за пяць хвілін, - расказала Марына. - Справа ў тым, што час, адведзены на тэлефанаванні, вельмі абмежаваны - усяго 15 хвілін на месяц. І адлічваць яго пачынаюць, як толькі Мікалай падыйшоў да тэлефона. Нікога не хвалюе, працуе тэлефон ці не, як гэтым разам, калі Міколу прыйшлося пераходзіць да іншага апарата. Усё ідзе ў залік, а зусім не "чысты" час размоваў. Таму і распытаць яго не пасьпела толкам. Ведаю толькі, што ў камеры зараз цёпла, на здароўе Мікола не скардзіцца, шмат чытае. І нават, амаль сьвяточная навіна ёсць - на атаварцы з'явіліся лімоны і часнык.  Гэта, сапраўды, амаль сьвята.

Зрэшты, сьвяты набліжаюцца, і Мікалай Статкевіч прасіў праз сайт павіншаваць усіх неабыякавых людзей з Калядамі і Новым годам, пажадаў нам добрых пераменаў, не губляць надзеі і ніколі не здавацца."