Відэа

Архіў

Чэрвень 2019
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

У Магілёве гарадскую выбарчую камісію сфармавалі за 9 хвілін

27.12.2013 Тэгі: выбары

     27 снежня на сумесным пасяджэнні Прэзыдыюму Магілёўскага гарадскога Савету дэпутатаў і Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэту была ўтвораная Магілёўская гарадская камісія па выбарах дэпутатаў Магілёўскага гарадскога Савету дэпутатаў 27-га склікання.

     У склад Магілёўскай гарадской камісіі ўвайшлі 13 асобаў:

Бальшакова Алена Ўладзіміраўна, дырэктар МДКУП "Цэнтр гарадскіх інфармацыйных сістэм", высунута ў склад камісіі працоўным калектывам выбаршчыкаў службы камунальнай сістэмы разлікаў МДКУП "ЦГІС",

Касаткіна Таццяна Вітальеўна, намеснік дырэктара ЖРЭУ Кастрычніцкага раёну г. Магілёва, высунута працоўным калектывам выбаршчыкаў ЖЭУ №12 ЖРЭУ Кастрычніцкага раёну г. Магілёва,

Шаміга Людміла Андрэеўна, пенсіянерка, высунута выбаршчыкамі шляхам падачы заявы,

Цыганова Вікторыя Юр'еўна, сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ Магілёўскага дзяржаўнага універсітэту харчавання, высунута Магілёўскай гарадской арганізацыяй ГА "БРСМ",

Свірыдзенка Міхаіл Міхайлавіч, загадчык аддзелу арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага гарвыканкаму, высунуты Магілёўскай гарадской арганізацыяй РГА "Белая Русь",

Іванова Вольга Усеваладаўна, настаўнік СШ №1 г. Магілёва, высунута выбаршчыкамі шляхам падачы заявы,

Краўцоў Андрэй Фёдаравіч, намеснік ваеннага камісара аб'яднанага магілёўскага гарадскога ваеннага камісарыята, высунуты Магілёўскай гарадской арганізацыяй ГА "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане",

Клімава Святлана Віктараўна, пенсіянерка,  высунута Магілёўскай гарадской арганізацыяй КПБ,

Кузьмінава Людміла Іванаўна, пенсіянерка, высунута Магілёўскай гарадской арганізацыяй ветэранаў,

Ендрыжыеўскі Міхаіл Уладзіміравіч, выхавацель Магілёўскай абласной кадэтскай вучэльні, высунуты Магілёўскай гарадской арганізацыяй ГА "Беларускі саюз афіцэраў",

Гарбаценка Вольга Уладзіміраўна, загадчыца аддзелу кадраў і юрыдычнай работы Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі, высунута працоўным калектывам выбаршчыкаў жаночай кансультацыі Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі,

Кутузаў Віктар Уладзіміравіч, намеснік дэкана інжынерна-эканамічнага факультэту Беларуска-расійскага універсітэту, высунуты выбаршчыкамі шляхам падачы заявы,

Чумакоў Анатоль Юр'евіч, старшыня Магілёўскай гарадской арганізацыі прафсаюзу работнікаў адукацыі і навукі, высунуты Магілёўскай гарадской арганізацыяй прафсаюзу работнікаў адукацыі і навукі.

     У складзе Магілёўскай гарадской камісіі - 7 прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацыяў і палітычных партыяў, адзін дзяржаўны службовец. 5 сябраў камісіі былі ў складзе гэтай жа камісіі падчас папярэдніх выбараў у мясцовыя Саветы ў 2010-м годзе: Алена Бальшакова, Вольга Іванова, Андрэй Краўцоў, Анатоль Чумакоў, Людміла Шаміга.

     Не былі ўключаныя ў склад камісіі:

Крот Андрэй Паўлавіч, індывідуальны прадпрымальнік, высунуты Магілёўскай абласной арганізацыяй Ліберальна-Дэмакратычнай партыі - з-за таго, што быў парушаны парадак вылучэння ў склад камісіі (абласная арганізацыя не мае права вылучаць прадстаўнікоў у гарадскую камісію),

Бурлакова Ганна Ігараўна, сакратар вучэбнай часткі Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў №3 імя Салдатава, высунута выбаршчыкамі шляхам падачы заявы, не ўключана ў склад камісіі з-за "непрацяглага стажу работы",

Беразіенка Валеры Пятровіч, пенсіянер, высунуты Магілёўскай гарадской арганізацыяй Беларускай партыі левых "Справядлівы Свет", не ўключаны ў склад камісіі "па арганізацыйна-дзелавым і ўзроставым фактарам".

     Склад выбарчай камісіі быў сфармаваны яшчэ да пачатку пасяджэньня; аб ужо падрыхтаваным рашэнні на пасяджэнні дакладаў загадчык аддзелу арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага гарвыканкаму Міхаіл Свірыдзенка. Паводле яго, "пры падрыхтоўцы дадзенага рашэння падрабязна вывучаны мяркуемыя кандыдаты, улічваючы магчымасць удзелу ў рабоце камісіі, а таксама іх папярэднюю работу ў выбарчых кампаніях". Прапанаванае аргаддзелам рашэнне было без абмеркавання адзінагалосна зацьверджана на пасяджэнні, якое заняло толькі 9 хвілін.

     Адразу па сфармаванні Магілёўская гарадская камісія правяла сваё першае, арганізацыйнае пасяджэнне. На пасяджэнні было абранае кіраўніцтва камісіі. Па прапанове Міхаіла Свірыдзенкі старшынёй камісіі стала Алена Бальшакова. Намесьніцай была абраная Таццяна Касаткіна, сакратаркай - Людміла Шаміга. Таксама на першым пасяджэнні камісія зацьвердзіла створаныя Магілёўскім гарадскім саветам 40 акругаў па выбарах дэпутатаў гарсавету.

    Назіральнікі ад Беларускага Хельсінкскага камітэту (Аляксей Колчын), Магілёўскага Праваабарончага цэнтру (Барыс Бухель) і выбаршчыкаў шляхам падачы заявы (Віктар Болдзін) мелі магчымасць назіраць за ходам пасяджэння па фармаванні камісіі, і былі таксама запрошаныя на яе першае пасяджэнне.

     Месціцца Магілёўская гарадская камісія будзе ў Магілёўскім гарвыканкаме, пакой 623. Тэлефон камісіі 220919. Камісія працуе з 10 да 19 штодня (перапынак - 14-00 да 15-00), ў суботу - з 10-00 да 14-00, нядзеля - выходны.