Відэа

Архіў

Чэрвень 2019
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Магілёўская моладзь выступае супраць смяротнага пакарання

19.09.2011 Тэгі: акцыі

У Магілёве адбылася акцыя пад назвай “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. Ініцыятарам яе выступіла моладзь з разнастайных дэмакратычных грамадскіх арганізацый горада.

Маладзёны раздавалі мінакам тэматычныя інфармацыйныя буклеты. Самі ж юнакі былі апрануты ў майкі “Скажы не смяротнаму пакаранню”. Акцыя праходзіла каля універамага “Кастрычніцкі”.

На думку магілёўскай моладзі жыццё – гэта абсалютная каштоўнасць і дзяржава не мае права яе забіраць. Пакаранне чалавека смерцю не дае права усвядоміць здзейсненнае злачынства. У сучаснай судовай сістэме няма стоадсоткавай гарантыі таго, што прысуды законныя і справядлівыя.

За 15 хвілін актывістам удалося раздаць больш за 300 улётак.

Супрацоўнікі міліцыі (у колькасці пяці чалавек) засталіся карауліць планаванае першапачаткова месца правядзення акцыі каля гандлёвага цэнтра “Прэстан”.  У пяцістах жа метрах ад іх моладзь свабодна зрэалізавала свае планы.