Відэа

Архіў

Верасень 2019
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Аляксей Паўлоўскі выступае супраць дыскрымінацыі магілёўскіх студэнтаў

22.09.2011 Тэгі: акцыі
Аляксей Паўлоўскі
Аляксей Паўлоўскі

Грамадскі актывіст з Магілёва лічыць, што магілёўскія студэнты ў параўнанні з менскімі пастаўлены ў няроўныя ўмовы. Для менскіх студэнтаў праезд у грамадскім транспарце бясплаты, а магілёўскія студэнты мусяць за яго плаціць.З гэтай нагоды Аляксей Паўлоўскі ў межах кампаніі “Гавары праўду”! распачаў збор подпісаў. Актывіст плануе выслаць іх кіраўнікам гарвыканкаму і абласнога Савету дэпутатаў.“Хай нашы чыноўнікі прымаюць адпаведнае рашэнне, каб нашыя студэнты ездзілі ў грамадскім транспарце бясплатна. Ужо пайшоў сігнал з Менска, на прыкладзе таго, што там адмянілі аплату праезда студэнтам, а нашы чыноўнікі такі сігнал не зразумелі. Вось мая ініцыятыва і накіравана на тое, каб у іх была дадатковая аргументацыя пры прыняцці станоўчага рашэння”, - гаворыць Аляксей Паўлоскі.Актывісты кампаніі “Гавары праўду”! ужо сабралі пад такім зваротам каля 300 подпісаў.