Відэа

Архіў

Чэрвень 2019
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Ярмошына: выбаршчык ня мае права правяраць выкананне выбарчага заканадаўства (копіі дакументаў)

24.02.2014 Тэгі: выбары
Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама
Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

Магілёўскі актывіст Анатоль Заў'ялаў атрымаў адказ ЦВК на сваю скаргу аб адмове ў прадастаўленні інфармацыі Казіміраўскай акруговай выбарчай камісіяй №32 у Магілёве.

А. Заў'ялаў спрабаваў здабыць ў акруговай камісіі інфармацыю пра месца працы яе сябраў, каб пераканацца, што выконваюцца палажэнні артыкулаў 34 і 37 выбарчага кодэксу, якія абмяжоўваюць сяброўства ў выбарчых камісіях дзяржслужбоўцаў і падначаленых кандыдатаў.

На свой запыт актывіст атрымаў з АВК адпіску, ў якой напісана, што дадзеныя пра сяброў камісіі былі апублікаваныя ў друку. Не пагадзіўшыся з такім "адказам", А. Заўялаў накіраваў скаргу ў Пракуратуру і выбарчыя камісіі вышэйшага роўню, ў якой праісіў правесці праверку.

У адказе, які актывіст атрымаў з ЦВК, яго старшыня Лідзія Ярмошына зазначае, што выбаршчык не надзелены правам праверкі выканання выбарчага заканадаўства:

Акрамя таго, старшыня ЦВК лічыць, што Заў'ялаў не мае права і на тое, каб ведаць месцы працы сяброў выбарчай камісіі. Паводле Л. Ярмошынай, інфармацыя пра выбарчыя камісіі і іх сябраў прадастаўляецца ў аб'ёме, вызначаным у арт. 34 ВК. Згодна з ч.7-й артыкулу, ў рашэнні пра фармаванне камісій указваецца прозвішча сябра камісіі ды спосаб яго вылучэння ў склад камісіі. Паколькі ўказанне іншых дадзеных у рашэннях аб фармаванні камісій кодэксам не прадугледжана, - лічыць старшыня ЦВК, - выбаршчык ня мае і права на тое, каб ведаць нешта іншае.

Лічым неабходным дадаць, што ч.7 арт.34 ВК Беларусі тычыцца апублічвання інфармацыі пра сфармаваныя камісіі і гаворыць літаральна наступнае:

"Рашэнне пра ўтварэнне камісій у сямідзённы тэрмін з дня яго прыняцця публікуецца ў друку... У рашэнні ўказваюцца прозвішча, імя, імя па бацьку кожнага сябра камісіі, спосаб вылучэння ў склад камісіі, месца знаходжання і нумара тэлефонаў камісіі".

Як і ў выпадку з правамі назіральнікаў, якія ЦВК лічыць абмежаванымі спісам правоў назіральніка, ўказаным у арт.13 ВК, так і ў дадзеным выпадку, закон трактуецца Лідзіяй Ярмошынай згодна з правілам "забаронена ўсе, што не дазволена", што супярэчыць элементарным асновам права. Калі кіравацца гэткай логікай, назіральнікам варта забараніць і дыхаць, - бо гэта ж не прадугледжана ніякім артыкулам Выбарчага кодэксу.

Акрамя таго, дзеянні акруговай выбарчай камісіі і ЦВК наўпрост парушаюць ч.1 арт 13 ВК, згодна з якой выбары адбываюцца адкрыта і галосна.