Відэа

Архіў

Лістапад 2018
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Валадар Цурпанаў адсудзіў у свайго былога наймальніка 4530 рублёў

12.10.2011
В.Цурпанаў. Фота Радыё Свабода
В.Цурпанаў. Фота Радыё Свабода

Прафсаюзнаму актывісту спатрэбілася на гэта некалькі судовых пасяджэнняў.

Валадар адзначае, што ён патрабаваў ад адміністрацыі Магілёўскага вагонабудаўнічага завода суму блізкую да 100 тысяч рублёў.

“Мне не аплацілі працу, якую я выконваў не па спецыяльнасці і якая не была агаворана маім працоўным кантрактам. Па загаду начальства я некалькі гадзінаў працаваў у якасці прыбіральшчыка, аднак за гэта мне ніхто нічога не заплаціў. Потым на прадпрыемства двойчы прыязджаў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка. Частка рабочых падчас ягонага візіту знаходзілася на прастоі, аднак гэты прастой таксама не пайшоў у аплачваемы працоўны час”, - гаворыць Валадар Цурпанаў.

Пасля таго, як Валадар пачаў актыўна змагацца за свае працоўныя правы і намагацца вяртання яму недаплачаных грошай наймальнік вырашыў разторгнуць з ім працоўны кантракт.

“Я працаваў зваршчыкам 5-га разраду па кантракце, які быў заключаны са мной тэрмінам на адзін год. Пасля таго, як наймальнік убачыў, што я не збіраюся цярпець бязмежжа і несправядлівасць, то вырашыў па-просту ад мяне пазбавіцца”, - працягвае актывіст незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці.

Тым не менш Валадар Цурпанаў задаволены вынікам суда.

“Самае галоўнае, што суд прызнаў маю правату. Шкада, што даплоцяць мне мізерную суму. Я яшчэ патрабаваў вынясення прыватнага азначэння ў адрас адміністрацыі завода, аднак суд гэтага не зрабіў”, - гаворыць Валадар.

Прафсаюзны актывіст адзначыў, што ўсё далейшае “змаганне” з прадпрыемствам будзе насіць тэхнічны характар.