Відэа

Архіў

Лістапад 2018
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Жыхароў інтэрнату №5 “Будаўнічага трэста №13” у Бабруйску высяляюць на вуліцу

12.10.2011

Адміністрацыя трэста тлумачыць гэта неабходнасцю правядзення рамонта ў будынку. Сам інтэрнат знаходзіцца па адрасе вул. 50 год УЛКСМ.
У прадпісаннях, якія атрымалі жыхары дома, гаворыцца, што ім неабходна вызваліць памяшканне да 15 кастрычніка. Драматызму ў сітуацыі надае тое, што ўсё гэта робіцца напярэдадні восеньскіх халадоў.
Вядома, што некалькі сем’яў было выселена з інтэрнату па рашэнні суда. Іх пакоі апячаталі, паведамляе Бабруйскі рэгіянальны партал.
Генеральны дырэктар трэста Анатоль Бокі адзначае, што ў інтэрнатах пражывае каля паловы тых, хто працуе ў іх дзяржаўнай будаўнічай арганізацыі. Астатнія жыльцы з’яўляюцца бюджэтнікамі, альбо працуюць на іншых прадпрыемствах. Пасля рамонту рабочыя трэста атрымаюць пакоі, а вось тыя хто ў ім не працуе акажуцца фактычна на вуліцы.
Спадар Бокі гаворыць, што тым, хто захоча перайсці на працу ў трэст будуць выдавацца пакоі.
Сваё рашэнне генеральны дырэктар патлумачыў тым, што трэст аплачвае камунальныя плацяжы жыльцоў па тарыфе, як для юрыдычных асобаў. Жыхары інтэрнату пакрываюць толькі частку сумы. Рабочых трэста кіраўнік арганізацыі абяцаў забяспечыць падменным жыллём.
Трэба адзначыць, што падобная сітуацыі была ў Магілёве на пачатку бягучага года. Новая кіраўніцтва “Будаўнічага трэста №12” прыняла рашэнне выселіць са сваіх інтэрнатаў каля 100 чалавек. Гэта людзі, якія не працавалі ў гэтай арганізацыі, аднак карысталіся пакоямі для пражывання. Выселіць такім чынам атрымалася больш за 50 чалавек.
Праваабаронца Барыс Бухель кажа, што тут неабходна разбірацца ў кожным канкрэтным выпадку.
“Трэба глядзець дакументы на права пражывання жыхароў у дадзеным інтэрнаце і глядзець у якіх яны працуюць арганізацыях. Праваабарончыя арганізацыі гатовы дапамагчы адстаяць правам на пражыванне ў інтэрнаце ў выпадку, калі жыльцоў высяляюць незаконна. У Магілёве ёсць станоўчыя выпадкі, калі атрымлівалася аспрэчыць высяленне і людзі жывуць там дагэтуль на законных падставах”, - гаворыць Барыс Бухель.