Відэа

Архіў

Студзень 2019
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Стэфановіч: «Маскі скінуты»

13.10.2011
Крыніца: Радыё Свабода
Валянцін Стэфановіч
Валянцін Стэфановіч

У прапанаваных папраўках у Крымінальны кодэкс, законы аб палітычных партыях і грамадзкіх аб’яднаньнях увага найперш аддаецца зьнешняму фінансаваньню партыяў і няўрадавага сэктару.

Паводле праваабаронца Валянціна Стэфановіча, гэтыя артыкулы маюць яскрава палітычны характар, а ў зьвязку са справай Бяляцкага «ўсё абсалютна празрыста зразумела».

«Адназначна, гэта было лобі сілавікоў, у прыватнасьці КДБ. Тое, што такая ўвага да пытаньня фінансаваньня — гэта зараз, як кажуць, маскі скінуты, і ў справе Бяляцкага тут адназначна можна казаць у зьвязку з гэтым пра палітычны кантэкст. Цяпер усім відавочна. Я думаю, што КДБ быў вельмі расстроены, што не хапае прававой базы для таго, каб яшчэ прыцягнуць да адказнасьці як мага большую колькасьць прадстаўнікоў „Вясны“ і іншых праваабарончых арганізацый, якія займаліся аказаньнем канкрэтнай дапамогі. І плюс — гэта жаданьне ўладаў маргіналізаваць у прынцыпе праваабарончыя арганізацыі, каб яны ня мелі ніякага фінансаваньня. Унутранага яны і так ня могуць мець, зьнешняга таксама, і каб яны ні на што не ўплывалі і не маглі нічым займацца».

Што да праекту зьменаў адносна КДБ, то, паводле Стэфановіча, адмысловым законапраектам прапануецца прымяненьне фізычнай сілы, агнястрэльнай зброі і гэтак далей.

«У зьвязку з падзеямі, якія былі ў СІЗА КДБ, гэта ня можа не насьцярожваць. Хаця, зь іншага боку, яны прымянялі гэтыя катаваньні і без законных на тое падставаў. Так што ў любым разе, калі гэта будзе выкарыстоўвацца супраць правоў чалавека, то нам няма розьніцы, ці гэта будзе рабіцца на падставе законаў, ці без законаў. Гэта адназначна ўсё роўна будзе парушэньнем правоў чалавека».