Відэа

Архіў

Жнівень 2018
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Памеры аплаты юрыдычнай дапамогі ў юрыдычных кансультацыях г. Магілёва

31.05.2014

Выпіска з метадычных рэкамендацый па прыкладных расцэнках аплаты юрыдычнай дапамогі, якую аказваюць адвакаты грамадзянам, зацверджаных Пастановай прэзідыума Рэспубліканскай калегіі адвакатаў №03/04 ад 30.06.2011 г.

Прыкладныя памеры аплаты юрыдычнай дапамогі для г. Мінска, гарадоў абласнога падначалення і гарадоў раённага падначалення з насельніцтвам не менш за 50 тысяч чалавек:

1. Кансультацыя, парада, якія не патрабуюць азнаямлення з дакументамі, - ад дзвюх да пяці базавых велічынь (ад 260 000 руб. да 650 000 руб.).

2. Кансультацыя, парада, што патрабуюць азнаямлення з дакументамі, альбо тыя, што ўяўляюць складанасць, - ад пяці да дзесяці базавых велічынь (ад 650 000 руб. да 1 300 000 руб.).

3. Складанне прававых дакументаў - ад пяці да дзесяці базавых велічынь (ад 650 000 руб. да 1 300 000 руб.).

4. Складанне складаных прававых дакументаў, у тым ліку звязаных з запатрабаваннем адвакатам дадатковых матэрыялаў і (альбо) з азнаямленнем з дадатковымі матэрыяламі - ад дзесяці да пятнаццаці базавых велічынь (ад 1 300 000 руб. да 1 950 000 руб.).

5. Адзін дзень удзелу адваката ў папярэднім следстве, дазнанні і ў судах першай інстанцыі пры вядзенні крымінальных, адміністрацыйных і грамадзянскіх спраў, у тым ліку вывучэнне матэрыялаў дзела, падрыхтоўка да вядзення дзела. Наведванне ў месцах пазбаўлення волі, вывучэнне пратакола судовага паседжання, складанне заўваг на пратакол судовага паседжання, складанне касацыйнай скаргі, - ад дзесяці да пятнаццаці базавых велічынь (ад 1 300 000 руб. да 1 950 000 руб.).

6. Пры складанасці справы, а таксама па справах, звязаных з выездам адваката ў камандыроўку, - ад пятнаццаці да дваццаці базавых велічынь (ад 1 950 000 руб. да 2 600 000 руб.) за адзін дзень удзелу.

Базавая велічыня з 1 кастрычніка 2013 года складае 130 000 рублёў.