Відэа

Архіў

Жнівень 2018
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Каментарый праваабаронцаў да справы Алены Марчанкі

20.06.2014 Тэгі: суд

8 студзеня 2014 года жыхарка вёскі Дамамерычы Алена Марчанка была прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт.15.38 КаАП адміністрацыйнай камісіяй Клімавіцкага райвыканкама – яна атрымала папярэджанне за парушэнне ветэрынарных і ветэрынарна-санітарных правіл утрымання жывёлаў у хатніх гаспадарках. Марчанка абскардзіла гэта рашэнне ў судзе Клімавіцкага раёну, і той 5 лютага накіраваў справу на новы разгляд. Аднак на новым разглядзе, 13 траўня, адміністрацыйная камісія зноў пакарала Марчанку, прычым на гэты раз ужо не папярэджаннем, а штрафам у 15 БВ (2 250 000 рублёў). Марчанка абскардзіла і гэтую, відавочна незаконную пастанову, ў судзе Клімавіцкага раёна. Суддзя Таццяна Іваненка 17 чэрвеня адмяніла пастанову і спыніла адміністрацыйную справу ў дачыненні да Алены Марчанкі.

Але прычынай для адмены сталі не грубыя парушэнні заканадаўства адміністрацыйнай камісіяй Клімавіцкага райвыканкама, а тое, што, на думку суда, скончыліся тэрміны прыцягнення Марчанкі да адміністрацыйнай адказнасці.

Суддзя адмяніла пастанову адміністрацыйнай камісіі па “прыцягнутай за вушы” і нерэабілітуючай Марчанку прычыне – з-за пропуску прадугледжанага ч.3 арт.7.6 КаАП двухмесячнага тэрміну накладання адміністратцыйнага спагнання пасля адмены папярэдняй пастановы і адпраўкі справы на новы разгдяд.

Разгляд справы Марчанкі прыпыняўся двойчы. Першы раз Марчанка звярталася да старшыні адміністрацыйнай камісіі з хадайніцтвам аб прыпыненні паўторнага разгляду справы па паважных прычынах – ў сувязі з разглядам старшынём абласнога суда яе скаргі на пастанову Клімавіцкага суда ў частцы накіравання справы на новы разгляд; намеснік старшыні адміністрацыйнай камісіі сваёй пастановай ад 14.02.2014 г. прыпыніў разгляд справы.

Другі раз намеснік старшыні адміністрацыйнай камісіі сваёй пастановай ад 11.04.2014 г. прыпыніў разгляд справы, паколькі Марчанка знаходзілася на вучэбнай сесіі.

Абедзве пастановы былі вынесеныя на падставе п.3 ч.3 і ч.5 арт.11.2 ПВКаАП і цалкам ім адпавядалі:

 

“Статья 11.2. Сроки рассмотрения дела об административном правонарушении

1. Дело об административном правонарушении рассматривается в пятнадцатидневный срок со дня получения судьей, должностным лицом органа, ведущего административный процесс, уполномоченными рассматривать дела об административных правонарушениях, протокола об административном правонарушении и других материалов дела.

2. Дело об административном правонарушении, совершение которого влечет административный арест или депортацию, рассматривается в день получения протокола об административном правонарушении и других материалов дела, но не позднее сорока восьми часов с момента административного задержания физического лица в случае, если такое задержание было осуществлено и личность задержанного установлена.

3. Рассмотрение дела об административном правонарушении может быть приостановлено:

1) при назначении экспертизы – на срок проведения экспертизы;

2) при утрате физическим лицом дееспособности – до назначения недееспособному лицу представителя;

3) если физическое лицо, в отношении которого ведется административный процесс, не может участвовать в рассмотрении дела по причине заболевания либо имеются другие уважительные причины, препятствующие его участию в рассмотрении дела об административном правонарушении, и если указанное лицо не ходатайствует о рассмотрении дела в его отсутствие.

4. Рассмотрение дела об административном правонарушении возобновляется, если отпали основания для его приостановления.

5. О приостановлении (возобновлении) рассмотрения дела об административном правонарушении судьей, должностным лицом органа, ведущего административный процесс, уполномоченными рассматривать дела об административных правонарушениях, выносится мотивированное постановление”.

 

Але ў пастановах камісіі аб прыпыненні разгляду не былі цалкам указаныя ўсе пункты і часткі артыкулу 11.2 ПВКаАП. Так, у пастановах былі указаныя толькі частка і нумар артыкулу, і не быў указаны адпаведны 3-ці пункт 3-й часткі, а ў другой пастанове таксама няма спасылкі па п.5 артыкулу.

Відавочна, што, калі б Марчанка настойвала на адмене пастановы і спыненні справы па такіх нікчэмных падставах, ёй ніколі не ўдалося б перамагчы ў судзе.

Гэтыя “падставы” былі выкарыстаныя суддзей Іваненкай для таго, каб абыйсці маўчаннем усе астатнія, значна больш сур’ёзныя парушэнні, якія былі дапушчаныя пры разглядах гэтай адміністрацыйнай справы.

17 чэрвеня ў судовай пастанове суддзя ўказала: “У сваёй скарзе Марчанка, не аспрэчваючы факт таго, што ў парушэнне забароны, ў сваёй асабістай гаспадарцы ўтрымлівала трох свіней...”. Гэта з’яўляецца відавочным перадзёргваннем. Віна любога свінавода, за якую прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, наступае не за сам факт утрымання свіней, калі аб’яўленая забарона на гэта, а за невыкананне выдадзенага прадпісання аб ліквідацыі свіней, альбо перашкоды іх выманню падчас эпідэміі.

Гэты, а таксама наступныя істотныя моманты суддзя абыйшла маўчаннем, каб не выносіць прыватнае вызначэнне ў адрас адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама. Камісія дапусціла наступныя значныя парушэнні:

1) Сама адміністрацыйная камісія прызнала, што працэс супраць Марчанкі быў пачаты з парушэннем парадку вядзення адміністрацыйнага працэсу. Камісіяй былі зафіксаваныя факты парушэння ўстаноўленага парадку вядзення адміністрацыйнага працэса галоўным дзяржаўным ветэрынарным урачом Клімавіцкага раёну сп. Зянько, які і распачаў справу супраць Марчанкі. Справа падлягала спыненню на падставе ч.2 арт. 2.2 ПВКаАП.

2) Марчанка не атрымлівала прадпісання аб устараненні парушэнняў ветэрынарна-санітарных правілаў утрымання свіней. Яно было ўручана не Марчанцы, а яе мужу, які не з’яўляецца ўласнікам гаспадаркі. Таму справа павінна была быць спыненая за адсутнасцю правапарушэння.

3) На выдадзеным прадпісанні адсутнічае пячатка дзяржворгану, які яго выдаў. Таму прадпісанне не мае юрыдычнай сілы. Да таго ж, нагадваем, яно было выпісана не Алене Марчанцы, а яе мужу. Справа павінна была быць спыненая паводле п.2 ч.1 арт.9.6 ПВКаАП, з-за адсутнасці ў дзеянні складу правапарушэння.

4) Адміністрацыйная камісія незаконна адмовіла Марчанцы ў выкліку сведак, як сведак абароны так і сведак абвінавачання. Гэтым было парушана права Марчанкі на абарону.

5) Сведкі абвінавачання не былі папярэджаныя аб адказнасці за дачу заведама ілжывых паказанняў. Таму іх паказанні не павінныя былі брацца пад увагу. Гэтага дастаткова для спынення справы па п.10 арт.9.6 ПВКаАП, з-за недаказанасці віны.

6) Пры паўторным разглядзе справы Марчанкі адміністрацыйнай камісіяй Клімавіцкага райвыканкама на яе было накладзена больш цяжкае пакаранне, чым першапачатковае. То бок за факт абскарджання першай пастановы камісіі, калі Марчанку пакаралі папярэджаннем, гэтая ж камісія на паўторным разглядзе пакарала яе штрафам у 15 базавых велічыняў. Такія дзеянні парушаюць падставовыя нормы права, фактычна пазбаўляючы пакаранага права на абскарджанне.

Таксама неабходна адзначыць, што спыненне справы з-за пропуску тэрмінаў пазбавіла Марчанку магчымасці вярнуць заплачаную ёй пры падачы скаргі дзяржаўную пошліну. Падаткавы кодэкс і і ПВКаАП не прадугледжваюць вяртання дзяржпошліны ў выпадку спынення справы на такой падставе.

Праваабаронцы лічаць неабходным звярнуцца да старшыні абласнога суда са скаргай аб змяненні падставаў для спынення справы супраць А.Марчанкі.