Відэа

Архіў

Сьнежань 2018
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Поўная відэаверсія прэс-канферэнцыі Алеся Бяляцкага для літоўскіх СМІ

02.07.2014 Тэгі: відэа, палітвязні

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і адзін з заснавальнікаў Беларускага дома правоў чалавека Алесь Бяляцкі 27 чэрвеня ў Вільні даў прэс-канферэнцыю для літоўскіх СМІ.

Пасля палітычна матываванага зняволення Алесь Бяляцкі выйшаў з папраўчай калоніі №2 г. Бабруйска 21 чэрвеня – у дзень уступлення ў сілу Закона “Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

Нагадаем, Алесь Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўня 2011 года. У лістападзе 2011 года, у выніку несправядлівага судовага разбіральніцтва, якое выразна выявіла палітычна матываваны характар ​​абвінавачвання, ён быў прысуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі па сфабрыкаваным абвінавачванні ва "ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры". Падставай для крымінальнага пераследу сталі сродкі на рахунках Алеся Бяляцкага ў банках Літвы і Польшчы, інфармацыя пра якія была перададзена беларускім спецслужбам. Суд, праігнараваўшы аб’ектыўныя сведчанні пра тое, што замежныя сродкі накіроўваліся выключна на вызначаныя мэты праваабарончай дзейнасці, у сувязі з чым не з’яўляліся аб’ектам падаткаабкладання, прызнаў іх асабістым прыбыткам Алеся Бяляцкага.

Амаль тры гады, якія праваабаронца правёў у зняволенні, краіны Еўрапейскага Саюза, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі патрабавалі ад уладаў Беларусі яго безумоўнага вызвалення. Аўтарытэтная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала яго вязнем сумлення. Працоўная група па адвольных затрыманнях Савета па правах чалавека ААН прыняла рашэнне па справе Алеся Бяляцкага, прызнаўшы яго зняволенне адвольным.

 

Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава

Вільня, 27 чэрвеня 2014 г.

ВІДЭА ПРАВААБАРОНЧАГА ЦЭНТРА “ВЯСНА”