Відэа

Архіў

Верасень 2018
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Магілёўскія праваабаронцы падалі заяўку на пікет у падтрымку палітвязьняў

17.07.2014 Тэгі: акцыі, палітвязні

Сёння, 17 ліпеня, заяўку на правядзенне пікета ў патрымку палітычных зняволеных ў Магілёўскі гарвыканкам падалі Барыс Бухель і Аляксей Колчын. У заяўцы праваабаронцы просяць даць дазвол на правядзенне пікету 4 жніўня ў цэнтры горада, насупраць будынку Галоўпаштамта, з 12-00 да 15-00.

Падчас пікету праваабаронцы плануюць прыцягнуць увагу грамадзянаў да праблемы наяўнасці палітвязняў у краіне, распаўсюджваючы адпаведныя выданні і матэрыялы. Мэта пікетавання - патрабаванне вызвалення беларускіх палітычных зняволеных.

Нагадаем, што 4 жніўня 2011 года быў арыштаваны старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі. Палітвязень правёў за кратамі амаль тры гады: 21 чэрвеня 2014 года ён быў  вызвалены па амністыі. Цяпер дзень 4 жніўня адзначаецца грамадскасцю як Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.