Відэа

Архіў

Чэрвень 2019
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Запрашаем на сустрэчу з Вінцуком Вячоркам

23.09.2014
Вінцук Вячорка. Фота Радыё Свабода
Вінцук Вячорка. Фота Радыё Свабода

У суботу, 27-га верасня, ў Магілёве адбудзецца сустрэча з вядомым мовазнаўцам і грамадскім дзеячом Вінцуком Вячоркам, які выступіць перад магілёўцамі з лекцыяй "Права на мову".

Падчас лекцыі будуць разглядацца праблемы беларускай мовы ў грамадстве, выпадкі дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце падчас зваротаў у органы дзяржаўнай улады, методыкі адстойвання правоў на адукацыю на беларускай мове і інш.:

1. Колькі нас - беларускамоўных і ня вельмі? Ці аб’ектыўныя вынікі перапісаў і сацыялёгіі? Прэзэнтацыя.
2. Юрыдычныя асновы барацьбы за моўныя правы. Аказваецца, беларускае заканадаўства і міжнародныя канвэнцыі даюць нам нямала магчымасьцяў. Практыкум.
3. Што можам рэальна зрабіць у Магілёве? Плянаваньне.

Сустрэча пройдзе ў п.803 ЗАТ "Тэхналагічны парк Магілёў" (вул. Ленінская, 63).

Пачатак сустрэчы а 12-00.