Відэа

Архіў

Чэрвень 2019
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

У Магілёве прайшоў семінар, прысвечаны праблемам падсобных гаспадарак

29.10.2014

27-га кастрычніка ў Магілёве прайшоў семінар, прысвечаны праблемам асабістых падсобных гаспадарак.

Правёў семінар, сярод удзельнікаў якога былі актывісты грамадзянскай ініцыятывы "Падворак", грамадскія актывісты і праваабаронцы з розных рэгіёнаў Беларусі, кандыдат эканамічных навук Пётр Мігурскі. На семінары быў абмеркаваны стан развіцця асабістых падсобных гаспадарак у розных рэгіёнах Беларусі. Удзельнікі прыйшлі да высновы аб тым, што яны маюць прыкладна аднолькавае кола праблемаў, і абмеркавалі шляхі іх вырашэння.

Мерапрыемства было арганізаванае грамадзянскай ініцыятывай "Падворак" і магілёўскім аддзяленнем ПЦ "Вясна" і прайшло ў грамадскім цэнтры "Кола".