Відэа

Архіў

Сьнежань 2018
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

У Магілёве да актывіста “Еўрапейскай Беларусі” завітала міліцыя і санстанцыя

26.01.2015

Адбылося гэта адразу пасля выхаду перадачы “Жывая размова” на сайце газеты “НАШ Магілёў”. Тэма перадачы была прысвечана праблемам і перспектывам беларускага аўтабізнеса.

Пра візіт незвычайнай дэлегацыі паведаміў грамадскі актывіст Томас Якавіцкі.

-          Толькі што скончыў з імі размову. Да сябе ў дом я іх не пусціў. Я нічога не парушыў, каб да мяне прыходзілі такія дэлегацыі без усялякіх на тое падставаў. Дакуменатаў аб тым, хто яны такія, мне не прад’явілі. Хацелі паразмаўляць наконт таго, ці займаюся я прадпрымальніцкай справай, ці вядзецца абслугоўванне кліентаў, - кажа Томаса Якавіцкі. - Раней у мяне быў аўтабізнес, аднак я яго закрыў, бо працаваць немагчыма. Відаць, яны вырашылі гэта праверыць. Дык адказваю – не. Ніякай прадпрымальніцкай дзейнасцю я не займаюся, - працягвае Якавіцкі.

Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” лічыць, што візіт быў звязаны з выхадам перадачы на незалежным магілёўскім сайце газеты “НАШ Магілёў”.

Былы прадпрымальнік, аўтагоншчык і каскадзёр адзначае, што міліцыя ў краіне не змагаецца рэальна са злачынцамі. У якасці прыкладу ён прыводзіць выпадак, які адбыўся з ім два месяцы назад. Тады яму патэлефанавалі невядомыя і пачалі пагражаць яго 24-гадовай дачцы, што ўзарвуць дом. Томас быў вымушаны звярнуцца ў міліцыю, аднак да адказнасці тых, хто тэлефанаваў яны так і не прыцягнулі. Афіцыйнага адказу з міліцыі ў сувязі з інцыдэнтам грамадскі актывіст не атрымаў дагэтуль.

Крыніца: Праваабарончы цэнтр "Вясна"