Відэа

Архіў

Верасень 2019
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Віншаванні з Днём Волі даслалі палітвязням з Хоцімскага раёна

21.03.2015

Грамадскія актывісты з самага ўсходняга рэгіёну Рэспублікі Беларусь – Хоцімскага раёна – 20 сакавіка даслалі беларускім палітвязням віншавальныя паштоўкі са святам 25 сакавіка – Днём Волі.

“Напярэдадні самага значнага для кожнага сапраўднага беларускага патрыёта свята - Дня Волі – мы даслалі віншаванні ўсім беларускім палітвязням ад імя хоцімскіх сяброў Партыі БНФ і кампаніі “Гавары праўду”, - кажа грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч. – Жадалі ім у першую чаргу здароўя і цярпення, веры ў лепшую будучыню і ў нашу перамогу. Мы лічым, што вельмі важна падтрымліваць палітвязняў, якія знаходзяцца ў зняволенні ў беларускіх турмах і калоніях, выказваць ім нашу салідарнасць. Хоцімскія актывісты імкнуцца рэгулярна дасылаць палітвязням лісты са словамі падтрымкі і паштоўкі салідарнасці. Часам добрыя словы і добрыя пажаданні для чалавека, які знаходзіцца «ў месцах не вельмі аддаленых», даражэй, чым сала і каўбаса. Наш грамадзянскі і чалавечы абавязак – падтрымліваць нашых таварышаў у цяжкі для іх час”.

Крыніца: Праваабарончы цэнтр "Вясна"