Відэа

Архіў

Кастрычнік 2019
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Магілёўскі праваабаронца просіць Канстытуцыйны суд ліквідаваць калізіі ў законах

03.04.2015

Адпаведную заяву Барыс Бухель накіраваў на імя старшыні Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Пятра Міклашэвіча.

Размова ідзе пра выпадкі, калі апраўданыя судом грамадзяне ў адміністрацыйных справах не могуць вярнуць сабе сродкі, якія былі затрачаны імі на паслугі адвакатаў.

Барыс Бухель адзначае, што толькі ў яго практыцы ёсць тры прыклады, калі грамадзяне выйгравалі суды, аднак ніяк не маглі дамагчыся кампенсацыі выдаткаў за паслугі адвакатаў, а таксама іншых выдаткаў у спыненых датычна іх адміністрацыйных працэсах. Гэта справы Валерыя Вусіка, Соф’і Шатоба, а таксама Іны Хамрыцілёвай. Ва ўсіх трох выпадках адміністрацыйныя справы былі спынены праз адсутнасць складу адміністрацыйнага правапарушэння.

-          Я сустракаўся са старшынёй Магілёўскага абласнога суда Ігарам Прошкам і размаўляў з ім пра гэта. Ён фактычна прызнаваў наяўнасць гэтых юрыдычных калізій у законах, аднак усё роўна не адважваўся прыняць рашэнне на карысць вышэйзгаданых грамадзян з нагоды кампенсацыі ім выдаткаў на адвакатаў і іншых выдаткаў, якія былі звязаныя з судовымі працэсамі, -- кажа Барыс Бухель.

На думку праваабаронцы, суддзі, у тым ліку старшыня Магілёўскага абласнога суда, проста баяцца праяўляць ініцыятыву, хаця павінны самі звяртацца ў Канстытуцыйны суд з патрабаваннем прывесці заканадаўства ў парадак.

Ад Канстытуцыйнага суда Барыс Бухель просіць узбудзіць вытворчасць па справе ліквідацыі ў ПВКаАП арт.938 ГК; абзацы 12 арт.3 главе 24 Закона “Аб Канстытуцыйнай судавытворчасці”; абзацы 8 ч.2 арт.22 Кодэкса аб судаўстройстве і статусе суддзяў і ў Законе “Аб нарматыўна прававых актах”, і, магчыма, у КПК вышэйзгаданых прабелаў і ліквідацыі ў гэтых артыкулах калізій і прававых нявызначанасцей.

Таксама праваабаронца просіць прызнаць незаконным прымяненне судамі арт.939 ГК пры разглядзе пазоваў фізічных і юрыдычных асоб да скарбніцы Рэспублікі Беларусь і/альбо да адпаведнай скарбніцы адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі для спагнання панесеных імі выдаткаў на аплату паслуг адвакатаў і іншых выдаткаў у спыненых супраць іх адміністрацыйных працэсах на падставах, якія прадугледжаны арт. 131.2  ПВКаАП.

Барыс Бухель таксама просіць Канстытуцыйны суд прызнаць права пазоўнікаў на спагнанне панесеных імі выдаткаў на аплату паслуг адвакатаў і іншых выдаткаў у спыненых супраць іх адміністрацыйных працэсах на падставах, якія прадугледжаны 131.2 ПВКоАП па адміністрацыйных працэсах, пачатых і (альбо) завершаных, і грамадзянскіх працэсах, пачатых яшчэ да ўступлення ў сілу главы 131ПВКаАП.

Гэтаксама праваабаронца просіць прызнаць права пазоўнікаў на індэксацыю спагнаных выдаткаў на аплату паслуг адвакатаў і іншых выдаткаў у спыненых супраць іх адміністрацыйных працэсах на падставах, якія прадугледжаны 131.2  ПВКаАП.

Крыніца: Праваабарончы цэнтр "Вясна"