Відэа

Архіў

Жнівень 2019
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Судовы працэс па справе Алеся Бяляцкага: дзень шосты

22.11.2011
Крыніца: ПЦ "Вясна"
Алесь Бяляцкі падчас суду над ім
Алесь Бяляцкі падчас суду над ім

Сёньня ў  будынку суда Маскоўскага раёна Мінска працягнецца працэс старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.

На мінулым паседжаньні 16 лістапада дзяржаўны абвінаваўца зачытаў "новае" абвінавачаньне, якое адрозьнівалася ад папярэдняга толькі фразай "у выкананьне раней заключаных дамоўленасьцяў". У астатнім - тое самае: ч.2 арт. 243 КК РБ (утойваньне даходаў у асабліва буйным памеры). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакараньне да сямі гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

Адвакат папрасіў перапынак ў судовым паседжаньні для азнаямленьня з новым абвінавачаньнем. Суд пагадзіўся і абвесьціў перапынак да 22 лістапада.

Судзьдзя — Сяргей Бандарэнка. Пракурор — Валерый Сайкоўскі. Адвакат — Зьміцер Лаеўскі.

Суд над Алесем Бяляцкім пачаўся 2 лістапада.

* * *

10-10. Судовае паседжаньне пачалося з пытаньня  пракурора Сайкоўскага аб тым,  ці зразумеў Алесь Бяляцкі новае абвінавачаньне. "Так, зразумелае. Яно фактычна нічым не адрозніваецца ад ранейшага. Яно неабгрунтаванае і я яго не прызнаю", адказаў Бяляцкі.

Адвакат звярнуўся да суддзі з просьбаю зрабіць перапынак да заўтрашняга дня. Ён матываваў гэта неабходнасьцю падрыхтавацца да спрэчак.

10-15. Пракурор зачытвае адказ Мін'юсту пра спробы рэгістрацыі «Вясны», і чаму было адмоўлена. У дакумэнце напісана, што спробы Бяляцкім зарэгістраваць праваабарончы цэнтар былі ў 2007 годзе і двойчы 2009 годзе. Прычыны адмоваў – неадпаведнасьць дакумэнтаў дзейнаму заканадаўству. Адказ далучаны да матэрыялаў справы.

Адвакат папрасіў далучыць да справы пасьведчаньне ад Нарвежскага Хельсінкага камітэту аб тым, што грошы, якія пералічваліся на рахунак Бяляцкага, прызначаліся для праваабарончага цэнтру "Вясна".
Судовае сьледзтва абвешчанае завершаным. Па прапанове пракурора абвешчаны перапынак да 10.00 23 лістапада. Заўтра пачнуцца спрэчку бакоў.
http://spring96.org/be/news/47574