Відэа

Архіў

Жнівень 2019
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Актывіст Аляксей Паўлоўскі збіраеца судзіцца з будаўнічай арганізацыяй

23.11.2011

Нагодай для гэтага з’яўляецца пісьмовы адказ “Прамжылбуда”, у якім працуе муляром Аляксей Паўлоўскі. Будаўнічая арганізацыя адмовілася высласць Аляксею копіі дакументаў, якія маглі бы паўплываць на выхад на пенсію рабочых-каменшчыкаў па шкоднасці ва ўзросце 55 год.

“Я прасіў каб мне выслалі копіі дакументаў ад майго працоўнага дагавора да копіі карты атэстацыі працоўнага месца. Мне іх не выслалі, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі, - Замест гэтага мне прыйшоў ліст, у якім гаворыцца, што заключэнне аб правільнасці правядзення атэстацыі працы ў арганізацыях мае даваць дзяржаўная экпертыза”.

“Я ў іх гэтага не запытваў. Яны мне адказалі зусім не на тое, што я іх прасіў. Зараз я рыхтую пазоў у суд і буду абскарджваць гэты адказ у суддзе”, - адзначае рабочы-каменшчык.

Аляксей кажа, што хоча дамагчыся, каб выконвалася працоўнае заканадаўства і рабочыя-каменшчыкі па шкоднасці выходзілі на пенсію ва ўзросце 55 год.

“Улада і будаўнічыя арганізацыі робяць усё для таго, каб муляры не ведалі пра нормы закона, не ведалі пра тое што ім палагаецца выхад на пенсію раней. Дзеля гэтага яны ствараюць комплексныя брыгады – дзе муляры выконваюць розную працу і нібы не маюць шкоднасці. Акрамя гэтага не праводзіцца атэстацыя працоўных месцаў, альбо стойваюць яе ад працоўнага люду, як у маім выпадку”, - гаворыць рабочы-каменшчык.