Відэа

Архіў

Чэрвень 2019
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Бабруйск: Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Аляксея Жалнова

27.04.2015

Сын блогера Алега Жалнова атрымаў афіцыйны адказ з Вярхоўнага суда за подпісам Валерыя Калінковіча, намесніка старшыні суда. Нагадаем, Аляксей Жалноў дамагаўся адмены прысуду, вынесенага бабруйскай суддзёй Юлійя Беразюк, згодна з якім ён адбывае трохгадовае пакаранне ў папраўчай калоніі адкрытага тыпу ў вёсцы Заліп'е.

Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Жалнова-малодшага і палічыў яго віну даказанай. "Падстаў для прынясення пратэсту на судовыя рашэнні, якія адбыліся па справе, не маецца".

Аляксей Жалноў імкнуўся даказаць, што не наносіў фізічную шкоду супрацоўніку ДАІ, але яго довады не пераканалі Валерыя Калінковіча. "Характар і ступень цяжару нанесеных пацярпеламу цялесных пашкоджанняў у дадзеным канкрэтным выпадку не мае істотнага значэння для юрыдычнай ацэнкі дзеянняў вінаватага, паколькі вызначальным фактарам з'яўляецца сам факт гвалту ў дачыненні да супрацоўніка ўнутраных спраў", - гаварыцца ў адказе з Вярхоўнага суда.

Крыніца: Праваабарончы цэнтр "Вясна"