Відэа

Архіў

Верасень 2019
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Скаргу Мiкалая Дзядка не задаволiлi

30.04.2015

30 красавiка ў Магілёўскім абласным судзе разгледзелi касацыйную скаргу палітзняволенага Мікалая Дзядка. Рашэнне аб падаўжэнні тэрмiну зняволення актывiста на 1 год у калонii строгага рэжыму пакiнуты без зменаў.

26 лютага 2015 г. суд Ленінскага раёна Магілёва павялiчыў тэрмін знаходжання Дзядка за кратамi за 16 парушэнняў турэмнага рэжыму. Большасць з парушэнняў склалi выпадкi, калi актывiст насiў спартыўны касцюм замест турэмнай робы.

Пры разглядзе скаргi ў зале суда, акрамя мясцовых праваабаронцаў i журналiстаў, прысутнiчалi мацi Дзядка Валянцiна Мiкалаеўна, намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, сябра рады арганізацыі Уладзімір Лабковіч i прадстаўнiкi Шведскай амбасады i Еўрапейскай камiсii. Саму скаргу разглядалi намеснік старшыні Магiлёўскага абласнога суда Святлана Бурака, суддзі Юрый Рудкоўскі і Кацярына Вайцянкова.

Сам Мiкалай Дзядок таксама меў жаданне прысутнiчаць на судзе i асабiста выкласці довады на карысць свайго вызвалення. Але хадатайнiцтва актывiста i яго адваката было адхiлена.

Магiлёўскi праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што паседжанне суда прайшло вельмi хутка, а яго вынiк быў прадказальны. Па словах Барыса Леанiдавiча, за тым, што адбывалася ў зале суда, пiльна сачылi "людзi ў цывільным". 

Нагадаем, што актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок быў узяты пад варту 3 верасня 2010 г., а асуджаны 27 траўня 2011 г. судом Заводскага раёна г. Менску. Хлопца пакаралi па ч.2 арт. 339 КК за злоснае хуліганства i пасадзiлi на 4,5 гады ў калонію ўзмоцненага рэжыму.

Падчас адбыццця пакарання актывiсту неаднаразова прапаноўвалi падпісаць прашэнне аб памілаванні на імя Прэзідэнта, але ён адмовiўся. За час знаходжання ў магілёўскай калоніі №15 і 17-й калоніі ў Шклове Дзядок атрымаў каля 10 спагнанняў за розныя парушэнні дысцыплiны. За гэта напрыканцы 2012 г. суд перавёў Мікалая з калоніі ў турму №4 г. Магілёва. Увосень 2014 года, за 3 месяцы да сканчэння тэрміну, на актывiста завялі новую крымінальную справу па арт. 411 Крымінальнага кодэксу за “парушэнне рэжыму адбыцця пакарання”. 26 лютага 2015 г. суд працягнуў тэрмiн зняволення актывiста на 1 год.