Відэа

Архіў

Жнівень 2019
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Бабруйчане патрабуюць свабоду Бяляцкаму і палітвязням

24.11.2011 Тэгі: акцыі

У Бабруйску ў апошнія часы даволі часта праходзяць стыхійныя міні-акцыі ў падтрымку палітвязняў. У розных раёнах горада, у асноўным на жылых дамах з’яўляюцца партрэты вязняў сумлення. Некалькі дзён таму сябры “Маладых дэмакратаў” у Бабруйску не пабаяліся выйсці на вуліцу з нацыянальным сцягам і партрэтамі Алеся Бяляцкага, Андрэя Саннікава і Яўгена Васьковіча. Цягам наступных дзён невядомыя неабыякавыя жыхары горада напярэдадні суда клеілі партрэты Алеся  Бяляцкага перад пад’ездамі шматпавярховак, кідалі ўлёткі ў паштовыя скрыні. Так, напрыклад, учора вечарам ў раёне Даманскім было расклеена некалькі дзесяткаў партрэтаў праваабаронцы, большая іх частка правісела на дзвярах амаль да абеда.

Крыніца: Праваабарончы цэнтр "Вясна"