Відэа

Архіў

Верасень 2019
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Рыгор Кастусёў накіраваў скаргу ў Вярхоўны суд

27.05.2015

Намеснік старшыні Партыі БНФ упэўнены, што суддзі Шклоўскага раённага і Магілёўскага абласнога судоў разгледзелі яго скаргі аднабакова і сваімі пастановамі парушылі яго правы.
- Сцвярджэнні суддзяў Магілёўскага абласнога суда аб маёй вінаватасці і неабгрунтаванасці маіх скаргаў цалкам галаслоўныя і ніяк не абгрунтаваныя спасылкамі на адпаведныя прававыя нормы КаАП, Канстытуцыі, Законаў «Аб нарматыўных прававых актах" і "Аб міжнародных дагаворах" Беларусі, - заяўляе палітык. - Таксама я лічу грубым парушэннем тое, што ў абскарджваемай мной пастанове ад 03.02.2105 г. не прыведзена ніводнага майго доваду, якія даказваюць незаконнасць пастановы суда Шклоўскага раёну.
Рыгор Кастусёў звяртае ўвагу на тое, што старшынёй Магілёўскага абласнога суда Ігарам Прошка і суддзёй Мікалаем Гладкім не прыведзена ні аднаго артыкула дзеючых нармавых актаў, якімі былі б абвергнутыя довады палітыка.
- Суддзямі Баранцавай, Гладкім і Прошкам груба парушаны мае правы, прадугледжаныя мне арт.33,35, 34 Канстытуцыі РБ і арт. 19 , 21 Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.  Паводле гэтых артыкулаў, мне гарантуюцца права распаўсюджваць інфармацыю, выказваць сваі меркавацці, а таксама ўдзельнічаць ў рознага кшталту масавых мерапрыемствах, - кажа палітык.
Між тым, ўсе довады Рыгора Кастусёва, звязаныя з Канстытуцыяй і міжнароднымі дагаворамі, дагэтуль не паўплывалі на рашэнні судоў. Намеснік старшыні БНФ спадзяецца, што ў Вярхоўным судзе яго пачуюць, і просіць адмяніць пастановы судзяў Шклоўскага раённага і Магілёўскага абласнога судоў. А таксама вынесці прыватнае вызначэнне ў адрас Святланы Баранцавай, Мікалая Гладкага і Ігара Прошкі за парушэнні заканадаўства.
Нагадаем, што Рыгор Кастусёў 23 снежня 2014 года быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці на падставе ч.1 арт. 23, 24 КаАП. Намеснік старшыні Партыі БНФ быў пакараны штрафам у 25 базавых велічынь (3 750 000 рублёў) за ўдзел у святкаванні Дня памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы 26 кастрычніка 2014 года. Пасля атрымання пратакола аб адміністратыўным парушэнні і позвы ў суд, спадар Кастусёў здзіўляўся, чаму супрацоўнікі міліцыі, замест таго, каб займацца сапраўднымі злачынцамі – карупцыянерамі, наркадылерамі - пераследуе апазіцыянераў. Пасля рашэння суда Шклоўскага раёну аб прыцягненні Кастусёва да адказнасці, палітык звярнуўся ў Магілёўскі абласны суда. Намеснік старшыні Партыі БНФ прасіў адмяніць пастанову шклоўскага суддзі з-за адсутнасці падзеі і складу правапарушэння. Але 3 лютага суддзя Мікалай Гладкі адмовіў Кастусёву ў задавальненні скаргі. Тады палітычны дзеяч вырашыў звярнуцца да старшыні Магілёўскага абласнога суда Ігара Прошкі. У сваёй скарзе Кастусёў не толькі прасіў адмяніць рашэнне шклоўскага суда, але і прапаноўваў вынесці прыватнае вызначэнне ў адрас суддзяў суда Шклоўскага раёна і Магілёўскага абласнога суда з-за дапушчаных парушэнняў заканадаўства. 17 красавіка Кастусёву ў чарговы раз адмовілі.
У адказе Ігар Прошка пацвердзіў, што вывады аб вінаватасці спадара Кастусёва заснаваны на ўсебаковых і аб'ектыўных доказах. Суддзя лічыць, што дзеянні сп. Рыгора правільна кваліфікаваны, паколькі ён насамрэч удзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу і вулічным шэсці 26 кастрычніка 2014 года. Мерапрыемства, як кажа Прошка, было праведзена з парушэнннем закона "Аб масавых мерапрыемстах у Рэспубліцы Беларусь". Старшыня Магілёўскага абласнога суда дадаў, што гэты дакумент дзейнічае ў адпаведнасці з Канстытуцыяй РБ і ёй не супярэчыць.