Відэа

Архіў

Жнівень 2019
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Андрэю Падаляку прысудзілі штраф

24.11.2011 Тэгі: суд

Сёння, 24 лістапада, у магілёўскім судзе разглядалася справа бабруйскага актывіста Моладзі БНФ Андрэя Падаляка. Нагадаем, што маладога чалавека міліцыянты затрымалі позна вечарам нібыта за нецэнзурную лаянку і потым здзекваліся з яго ў аддзяленні. 

Суддзя Ленінскага суда Магілёва Станіслаў Шандаровіч прысудзіў Андрэю Падаляку 15 базавых штрафа па артыкулу 17.1 КаАП – “дробнае хуліганства”.

-Мяне асудзілі за хуліганства, але на самой справе я лічу, што асудзілі за беларускую мову, - расказаў пасля суда Андрэй Падаляк. – Суддзю не зацікавіў той факт, што міліцыянты здекваліся з мяне ў аддзяленні, ён зусім ніяк не адрэагаваў на гэта. На судзе даводзілі, што я лаяўся, махаў рукамі, чым прыцягваў да сябе ўвагу мінакоў. Але ў пратаколе, які склалі міліцыянты, было напісана, што я мацюкаўся толькі ў іх адрас, і толькі пасля іх з’яўлення. Такім чынам, відавочнае несупадзенне, але і яно не засмуціла Станіслава Шандаровіча!

У бліжэйшы час Андрэй Падаляк збіраецца абскарджваць рашэнне суда.

Крыніца: Праваабарончы цэнтр "Вясна"