Відэа

Архіў

Чэрвень 2019
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Бабруйск: Галіна Смірнова атрымала адмову на правядзенне пікета за 15 хвілін да яго пачатку (дакумент)

28.05.2015
Галіна Смірнова
Галіна Смірнова

Актывісты АГП планавалі правесці 27 траўня пікетаванне на стадыёне фабрыкі "Славянка", каб "данесці да грамадскасці пазіцыю аб недапушчальнасці ўвядзення ў Беларусі прымусовай працы, прадугледжанай Дэкрэтам № 3". Адмову ў яго правядзенні Галіна Смірнова атрымала за 15 хвілін да заяўленага пачатку пікетавання.

-Мы збіраліся правесці гадзіннае пікетаванне, у заяўцы ўказалі, што гатовыя аплаціць забеспячэнне грамадскага парадку і медыцынскага абслугоўвання, бо гэта патрабуюць апошнім часам ад заяўнікаў, - распавядае актывістка. -Надыйшоў дзень пікетавання, а адказу наконт яго я так і не атрымала. Тады я апранулася ў майку, спецыяльна вырабленую для пікетавання, і пайшла ў гарвыканкам.

У гарвыканкаме з Галінай Смірновай размаўляў супрацоўнік аддзела ідэалогіі Ігар Несцяровіч, загадчык сектара па працы з грамадскімі аб'яднаннямі, рэлігійнымі арганізацыямі і моладдзю.

-Ён сцвярджаў, што адказ наконт пікета мне дасылалі, я пераконвала яго ў адваротным. Тады чыноўнік прапанаваў азнаёміцца з копіяй і пакінуць на ёй подпіс. Я адзначыла на копіі час - за 15 хвілін да меркаванага пачатку пікета, і месца азнаямлення з паперай - адрас гарвыканкама. У адказе за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Аляксандра Маркачова гаварылася, што ў правядзенні пікетавання мне адмоўлена з-за няправільна аформленай заявы.

"У заяве ўказана мэта масавага мерапрыемства - данесці да грамадскасці пазіцыю Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Такім чынам, арганізатарам масавага мерапрыемства павінна быць партыя ці асоба, прызначаная палітычнай партыяй", - гаварыцца ў паперы.

-Аказваецца, да заявы я павінна была прыкласці дакументы аб тым, што мяне прызначылі ў якасці адказнай асобы ад партыі. Пра такія ўмовы я нават не ведала. Таксама мне паведамілі, што мы парушылі закон, калі давалі інфармацыю пра пікетаванне ў мясцовыя СМІ. Адзначу, што там не былі пазначаны нават месца і дата пікетавання, - рапавядае Галіна Смірнова.