Відэа

Архіў

Чэрвень 2019
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Магілёўцы зноў прыбралi лес на ўскраiне горада

30.05.2015 Тэгі: акцыі

30 траўня гараджане далучыліся да сусветнай акцыі "Зробiм" па прыборцы навакольнага асяроддзя.

- Сёння, як і ў папярэдні раз, да пачатку ўборкі нам прыгналі трактар. Падчас двухгадзіннай працы ў мінулы раз мы цалкам напоўнілі яго мяшкамі з смеццем.

Па словах
Аляксея, у гэтую суботу да прыпынку "Пераезд" прыйшло менш людзей, чым 16 мая, толькi 6. Аднак усё настроены на не меншы аб'ём працы. Магіляўчанка Анастасія, якая ў другi раз прыйшла на прыборку, сапраўды бачыць у дадзенай акцыі сэнс.

- Мала таго, што лес пасля такога збiрання смецця, будзе чысцей. Так і людзі, якія ўбачаць у сацыяльных сетках пра акцыю, мабыць, задумаюцца і ў наступны раз не кінуць паперку ў чыстае месца.

Як
распавялі актывiсты, многія з іх знаёмых не разумеюць, навошта валантэры выходзяць у лес. Марнуюць свой час у выходныя дні.

- У мяне дзве вышэйшыя адукацыі і я не лічу, што выходжу займацца глупствам. Чаму не заняцца карыснай справай у свой вольны час? У жыцці трэба  шмат чаго паспрабаваць  - упэўненая Анастасiя.

У наступны раз актывiсты выйдуць на прыборку толькi восенню.


- Нажаль, улетку ўсё зарастае і знайсцi смецце сярод травы не робiцца магчымым, - завершыў Аляксей.