Відэа

Архіў

Чэрвень 2019
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Першы гарадскі пікнік адбыўся 30 мая ў Магілёве

31.05.2015 Тэгі: акцыі

Як адзначылі арганізатары з Цэнтра гарадскіх ініцыятываў, на свята, па іх падліках, прыйшло каля тысячы чалавек.

Пікнік зладзілі каля гарадскога пляжа Дняпра - на думку арганізатараў, гэта адно з лепшых месцаў Магілёва, якое мае велізарны патэнцыял для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Галоўная мэта пікніка - даць актыўным магілёўцам нагоду сабрацца і культурна правесці свой вольны час. Для гэтага Цэнтр гарадскіх ініцыятываў сумесна з партнёрамі арганізавалі некалькі тэматычных кропак. Гараджане маглі пагуляць у лазертаг, твістэр або картачную «Мафію», заняцца ёгай і даоскімі практыкамі, заленавацца ў гамаку і яшчэ шмат чаго. Пад забарону на свяце трапіў алкаголь - арганізатары перакананыя, што з суграмадзяне ўмеюць адпачываць і без спіртнога.

Гэта не апошняе мерапрыемства такога роду ў гэтым годзе. Цэнтар гарадскіх ініцыятываў не выключае, што летам пройдзе яшчэ адзін гарадскі пікнік, а восенню - другі «Дранік-фэст»