Відэа

Архіў

Верасень 2019
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Мікалая Дзядка перавялі ў атрад і накіравалі на працу

09.06.2015 Тэгі: палітвязні
Крыніца: ПЦ "Вясна"
Мікалай Дзядок. Фота Радыё Свабода
Мікалай Дзядок. Фота Радыё Свабода

З ліста палітвязня Мікалая Дзядка, які цытуе сайт abc-belarus.org вынікае, што бюракратычная валтузня з пераездам у атрад завяршылася:

“У дзень, калі я павінен быў выходзіць (маецца на ўвазе ШІЗА, з.р.) , мне дадалі 3 сутак (адразу пасля размовы з адвакатам), потым мяне размеркавалі ў 21-ы атрад. На наступны ж дзень пайшоў на працу (субота рабочая, да 14.00), дзе мяне накіравалі на паддоны, прызначылі норму і прыгразілі ШІЗА, калі не буду выконваць. Выдалі рабочую вопратку і кавалак мыла.

Сёння выхадны - вісну днямі на вуліцы, напітваюся сонцам і гляджу на неба без клетак за тры гады камернай сістэмы. Тут усё і кожны ў чаканні амністыі, толькі я спакойны на гэты конт”.

Мікалая Дзядка 12 мая перавялі ў новае месца адбыцця пакарання - у калонію ПК-9 у Горках. А ўжо на другі дзень, 13 мая ён быў змешчаны ў штрафны ізалятар, дзе правёў 5 сутак.  Літаральна праз дзень, 19 мая, яго зноў адправілі у адзіночку штрафнога ізалятара. З-за вельмі нізкай тэмпературы Дзядок вельмі пакутаваў усю ноч, прасіўся аб пераводзе ў іншае памяшканне. Раніцай 20 мая Дзядок нанёс сабе рэзаныя раны жывата і рук, пасля чаго быў змешчаны ў медсанчастку. Пасля аказання першай медычнай дапамогі, Дзядка ізноў накіравалі ў тое ж халоднае памяшканне ШІЗА, дзе ён і знаходзіўся да 26 мая. 

Мікалай Дзядок адбыў 4,5 гады зняволення за нібыта хуліганскія дзеянні ў дачыненні да афіцыйных будынкаў і павінен быў выйсці на волю 3 сакавіка 2015 года. Аднак 26 лютага суд Ленінскага раёна Магілёва асудзіў палітвязня па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі» да 1 года зняволення ў калоніі строгага рэжыму. 30 красавіка суд касацыйнай інстанцыі пакінуў гэты прысуд у сіле.