Відэа

Архіў

Верасень 2019
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Мікалай Статкевіч: “Мяне спрабавалі ўгаварыць адмовіцца ад адзіночкі”

13.06.2015 Тэгі: палітвязні
Крыніца: ПЦ "Вясна"

У сваім чарговым лісце да бялыніцкага журналіста Барыса Вырвіча палітвязень Мікалай Статкевіч выказаў свае асцярогі наконт кампаніі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якая павінна распачацца ужо ў хуткім часе.

У прыватнасці, Статкевіч піша: “Калі ўжо казаць пра тыя выбары і падрыхтоўку да іх дэмакратычных сілаў, то сітуацыя выглядае сумнай. Робіцца рэальнай перспектыва міжнароднай легітымізацыі. Для гэтага зараз дастаткова прадэманстраваць толькі “заўважны прагрэс”. Гэта значыць, паставіць меньшы працэнт і праігнараваць мажлівую акцыю пратэсту. Калі яна будзе. Карацей кажучы, план, які рыхтаваўся ў 2010 годзе, але быў сарваны, цяпер мае добрыя шанцы. Супрастаяць яму ніхто з кандыдатаў і не збіраецца. Ды і “адмазка” ёсць – Расія”.

Мікалай Статкевіч піша, што “газеты да мяне сталі даходзіць толькі два апошнія тыдні, і то не ўсе выпісаныя”, а таксама адзначае, што ў яго ўсё нармальна, і ён адчувае сябе добра.

“Тут усё спрабавалі ўгаварыць мяне адмовіцца ад адзіночкі. Ну калі так неабходна ведаць мае думкі, то проста трэба даваць тэлефанаваць блізкім і не забіраць лісты да мяне, каб я часцей ліставаўся. І будзе ім шчасце”, - з гумарам адзначае палітвязень.