Відэа

Архіў

Верасень 2019
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Будзьма салідарнымі!

28.07.2015 Тэгі: акцыі, палітвязні

Шаноўныя сябры!

4 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі.

Нажаль, сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі за апошнія гады не зьмянілася да лепшага. Падзеі, якія адбываюцца ў былых постсавецкіх краінах: у Расіі, на паўднёвым усходзе Украіны і ў Крыме, у Азербайджане захінулі сабой Беларусь. Там паўсюль стала горш, але і ў нас па-ранейшаму ўлады паўсюдна абмяжоўваюць правы і свабоды грамадзянаў і працягваюць рэпрэсаваць грамадзкіх актывістаў, праваабаронцаў і журналістаў. Пра гэта 23 чэрвеня на Савеце па правах чалавека ААН у сваім дакладзе заявіў спецдакладчык па Беларусі Міклаш Харасьці. Ён адзначыў, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не палепшылася за справаздачны перыяд.

Праблема з правамі чалавека ў Беларусі застаецца актуальнай. Яна адмоўна ўплывае на ўвесь постсавецкі рэгіён.

У Беларусі застаюцца палітычныя зьняволеныя. У турмах па палітычных матывах знаходзяцца 6 асобаў. Пачалася прэзідэнцкая выбарчая кампанія, выбары адбудуцца 11 кастрычніка, а ў зьняволеньні ў вельмі цяжкіх умовах утрымліваецца адзін з кандыдатаў у прэзідэнты мінулай выбарчай кампаніі Мікола Статкевіч. Узмацніўся ціск на палітвязьняў у зьняволеньні. Колькасьць палітычных зьняволеных у любы момант можа павялічыцца.

Пастаянна адбываецца адміністратыўны перасьлед журналістаў, якія супрацоўнічаюць с замежнымі масмедыя. За апошні час былі ўзбуджаныя дзесяткі адміністратыўных справаў. Да прыкладу, гомельскі журналіст Кастусь Жукоўскі, яі супрацоўнічае з тэлеканалам “Белсат”, 9 чэрвеня быў у шосты раз асуджаны і аштрафаваны.

У лютым гэтага года з Беларусі па надуманых прычынах была дэпартаваная вядомая беларуская праваабаронца Алена Танкачова, якая была грамадзянкай Расіі і пражыла ў Беларусі амаль 30 гадоў.

Улады ў Беларусі не зьбіраюцца зьмяняць свае адносіны да грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Ціск і рэпрэсіі на дэмакратычных актывістаў – гэта сёньняшняя мова беларускіх уладаў.

Таму, я зьвяртаюся з прозьбай да вас падтрымаць адзначэньне 4 жніўня Міжнароднага дня салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі. І ў гэты дзень знайсьці спосаб і магчымасьці выказаць гэтую салідарнасьць.

Алесь Бяляцкі,
Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна"