Відэа

Архіў

Кастрычнік 2019
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Абразілі ва "УКантакце" - звяртайся ў расейскі МУС?

13.08.2015 Тэгі: суд

У сярэдзіне ліпеня магілёвец Аляксей Гаўрыленка падчас перапіскі "Укантакце" атрымаў у адказ нецэнзурны каментар зняважлівага характару ад чалавека, які сядзеў са старонкі Антона Бельскага. На фатаграфіі малады чалавек быў у форме міліцыянта.


Тады Гаўрыленка вырашыў звярнуцца ў Ленінскі РАУС з просьбай аб узбуджэньні крымінальнай справы за абразу.
У канцы ліпеня Аляксею прыйшоў адказ за подпісам начальніка Ленінскага РАУС Аляксандра Маскалёва.
У ім міліцыянт паведаміў, што крымінальная справа не можа быць распачата за адсутнасцю складу злачынства, аднак дзеянні неўсталяванай асобы можна класіфікаваць як адміністрацыйнае правапарушэнне па артыкуле 9.3 КоАП (Абраза).

старонка Антона Бельскага


Аднак усталяваць асобу, якая ўчыніла злачынства, міліцыя не змагла. У выніку Маскалёў прапанаваў Аляксею Гаўрыленкі звярнуцца ў МУС Расійскай Федэрацыі. Карэспандэнту "Магілёўскай Вясны" Аляксей паведаміў, што не стаў гэтага рабіць з-за таго, што мінаў тэрмін.
Разам з тым у Беларусі было зарэгістравана ўжо тры выпадкі, калі людзей прыцягвалі да адказнасці за абразы ў сацсетках.


У 2013 годзе ў Віцебску адзін з жыхароў горада абразіў дзяўчыну ў асабістых паведамленнях пасля канфлікту ў адным з рэстаранаў (яна там працавала). Дзяўчына проста распячатала старонку і напісала заяву ў міліцыю. Як і ў выпадку з Гаўрыленка, ва ўзбуджэнні справы спачатку адмовілі, але ўступілася пракуратура. У выніку мужчыне далі штраф у 500 тысяч беларускіх рублёў. У яшчэ адным віцебскім выпадку хлопец адаслаў дзяўчыне малюнак з абразлівым надпісам эратычнага характару, за што ў наступным атрымаў штраф у 6 базавых велічынь.


Найбольш цікавая гісторыя здарылася ў Лідзе. Яўгена Куцко абвінавацілі ў абразе старшыні райвыканкама Андрэя Худык. Яўген Куцко напісаў пра яго памфлет, у які дадаў розныя выдуманыя дэталі і параўнанні, і апублікаваў яго на сваёй старонцы. У выніку справа спачатку завялі, як крымінальную, аднак пасля лінгвістычнай экспертызы перакваліфікавалі ў адміністрацыйную. У выніку суд даў Куцко штраф у 700 тысяч рублёў.